«Нельга гуляць у гэтую гульню». Ціханоўская: Мінск можа перавесці журналістаў з-за кратаў пад хатні арышт

Улады Беларусі могуць прапанаваць перавесці журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі, пад хатні арышт. Пра такі варыянт Святлана Ціханоўская распавяла выданню «Politico». Мяркуецца, што беларускія ўлады могуць пайсці на такі крок у якасці «дамовы» з Захадам. Сярод лабістаў такога сцэнара называюць міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

«Я заклікала міністраў не гуляць больш у гэтую гульню. Будзьце паслядоўнымі ў сваёй палітыцы, таму што гэта шлях у нікуды, пакуль не будуць выкананыя ўсе патрабаванні грамадзянскай супольнасці, такія як вызваленне палітычных зняволеных, перамовы з грамадзянскай супольнасцю і новыя выбары», — сказала Ціханоўская выданню.

Паводле слоў Ціханоўскай, міністры ЕС цяпер гэта разумеюць.

На сёння ў Беларусі за кратамі знаходзяцца больш за два дзясяткі прадстаўнікоў медыясферы. Гэта ўдзельнікі «справы "Прэс-клуба"», «справы TUT.by», а таксама затрыманыя па іншых справак (як, напрыклад, Дзяніс Івашын або Анджэй Пачобут).

Паводле «Еўрарадыё».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: