
Сама Дэкларацыя была прынятая амаль за год да гэтага — 27 ліпеня 1990.
Сесія ВС была скліканая па патрабаванню дэпутатаў Апазіцыі БНФ і іншых дэпутатаў дэмакратычных поглядаў праз некалькі дзён пасля няўдалага путчу ГКЧП. Павестка дня складалася з двух пунктаў — «Аб бягучым моманце» і «Аб саюзным дагаворы», аднак Апазіцыя БНФ унесла пакет прапаноў: гэта і абвяшчэнне незалежнасці і пытанне аб адказнасці кіраўніцтва ВС за бяздзеянне ў дні путчу, і забарона КПБ-КПСС.

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
"Далейшае адбылося спантанна. Мы паўскоквалі са сваіх месцаў і пабеглі да трыбуны — Галіна Сямдзянава, Ігар Гермянчук, Валянцін Голубеў, Мікола Крыжаноўскі, Віктар Ганчар, Іван Герасюк, Алесь Шут, Павал Холад, Яўген Глушкевіч, Сяргей Папкоў… (Мітусіўся Лукашэнка і ўгаворваў нас спыніцца — яго ня слухалі, на відэа гэта добра бачна). «Пайшоў вон!», «На месца!», «Бандыт!» — мы па-просту выштурхнулі Малафеева з трыбуны.
Дземянцей папрасіў абвясціць перапынак, у перапынку раіўся з членамі Прэзыдыюму: «Што рабіць?», і, калі праца сэсіі аднавілася, заявіў пра адстаўку. Людзі на плошчы сустрэлі гэта магутнымі воклічамі, якія, здавалася, даходзілі ў Авальную залю.
Камуністы былі псыхалягічна надломленыя і пачалі здаваць свае «бастыёны» адзін за другім."
РБ атрымала незалежнасць 8 снежня 1991 у Белавежжы з рук Расеі, дарэчы разам з Украінай, калі тры краіны падпісалі паперу аб канчыне СССР, але Дзень Незалежнасці, адпаведна рашэнню ВС- 27 ліпеня 1990. У гэты дзень ч-з камуністычная большасць ВС абвясціла дзяржаўны суверэнітэт БССР і прыняла адпаведную Дэкларацыю. То бок беларускія камуністы сваю ССРБ, якую абвясцілі ў складзе РФ (гл.«Маніхвэст» ад 1.01.1919), 27 ліпеня 1990 абвясцілі незалежнай суверэннай дзяржавай.
Б-ч-б фракцыя БНФ выйшла тады з залы ВС, не галасавала, і навекі выключыла Беларускі Народны Фронт з ліку палітычных сілаў, якія абвясцілі дзяржсуверэнітэт нашае Бацькаўшчыны. Крыху пазней у 1994 камуністы выдвінулі і падтрымалі кандыдатуру Лукашэнкі на пасаду кіраўніка РБ, змяніўшы канстытуцыйны мінімальны ўзрост презідента з 40 на 35 год, і пасля яго перамогі засталіся ва ўладзе да гэтага часу. Дзякуй за адраджэнне КП(б)Б, Зяноне!