Незаўважаны юбілей

Не варта шукаць нацыянальную спецыфіку ў канстытуцыйнай рэформе 1996 года. Фарміраванне і функцыянаванне палітычных рэжымаў у СНД адбывалася па адзіным сцэнары.

Цяперашняя беларуская Канстытуцыя заснаваная на прынцыпах, распрацаваных рускім графам Спяранскім у пачатку XIX стагоддзя.

19 кастрычніка 1996 года адзіны палітык (АП) з хваляваннем прыступіў да свайго дакладу на першым у гісторыі Усебеларускім народным сходзе. Строга кажучы, у той момант ён яшчэ не быў адзіным палітыкам, бо Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года прадугледжвала рэальны падзел уладаў, адной з якіх (падкрэсліваю: толькі адной) быў прэзідэнт.

Прывяду артыкул 95 дзейнай на той момант Канстытуцыі: «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады». А цяпер звернемся да асноўнага закона, адрэдагаванага на другім канстытуцыйным рэферэндуме 24 лістапада 1996 года. Згодна з артыкулам 79, прэзідэнт «ажыццяўляе пасрэдніцтва паміж органамі дзяржаўнай улады», г.зн. ён выведзены з сістэмы падзелу ўладаў, ён стаіць над імі.

Гэта і ёсць галоўны прынцып нічым не абмежаванай улады, які ператварае кіраўніка дзяржавы ў адзінага палітыка. Вось як сам бенефіцыяр абноўленай Канстытуцыі вызначыў яго пазней для тых, хто не зразумеў сутнасці яго заканадаўчай ініцыятывы: «Ёсць судовая, заканадаўчая і выканаўчая галіны ўлады, над якімі, па Канстытуцыі, стаіць прэзідэнт, які іх каардынуе, накіроўвае, “зводзіць”, “разводзіць” і гэтак далей».


Два мядзведзя ў адным бярлогу


Не варта шукаць нацыянальную спецыфіку ў канстытуцыйнай рэформе 1996 года. Фарміраванне і функцыянаванне палітычных рэжымаў у СНД адбывалася па адзіным сцэнары. У зыходнай кропцы ва ўсіх краінах (нават у Туркменіі) былі абвешчаныя дэмакратыя, рынак, правы чалавека і рух у Еўропу. Пры гэтым ні адзін з неафітаў дэмакратыі не меў культурнай глебы для ажыццяўлення гэтых задач.

Вынікам спробаў практычна імгненнага пераходу з позняга савецкага таталітарызму да дэмакратыі еўрапейскага кшталту стала анархія, якая генеравала масавую замову на аднаўленне парадку і законнасці. Рэалізаваць яе, на думку большасці насельніцтва, была ў стане толькі выканаўчая ўлада на чале з моцным лідарам, а не «гэтыя балбатуны ў Вярхоўным Савеце».

Гэта была сацыяльная замова на пабудову імітацыйных дэмакратычных рэжымаў, рэальна аўтарытарных і персаналістычных, але задрапіраваных у сучасныя культурныя формы.

На хвалі Перабудовы ва ўсіх былых савецкіх рэспубліках паўсталі дэмакратычныя інстытуты, галоўнымі з якіх былі парламенты. Па-першае, таму што дэмакратыя прадугледжвае парламент. Па-другое, вялікае значэнне ў той перыяд мела ідэя «Уся ўлада саветам!».

Але логіка падзей патрабавала пераходу ад парламенцкіх рэспублік да рэспублік прэзідэнцкіх, і пасля адпаведных карэкціровак канстытуцый, прэзідэнты з'явіліся ва ўсіх краінах СНД.

Так быў дадзены старт супрацьстаянню парламентаў і прэзідэнтаў. Яны паўсталі ўсюды, і зыход іх быў заўсёды адзін — перамагалі прэзідэнты, таму што сімпатыі «большасці» нязменна аказваліся на іх баку.

«Айчынная публіка лічыць, — тлумачыць гісторык Юрый Півавараў, — што канкуруюць “прэзідэнцкая” і “парламенцкая” рэспублікі. На самай жа справе канкуруюць два тыпы грамадства з адпаведнымі ім палітыка-арганізацыйнымі структурамі».

Заходняя грамадзянская супольнасць, у залежнасці ад нацыянальнай спецыфікі, з большым ці меншым поспехам адліваецца і ў прэзідэнцкую, і ў парламенцкую мадэль. Але ў СНД пад псеўданімамі «прэзідэнцкі» і «парламенцкі» тып праўлення хаваюцца два тыпы грамадства: традыцыйнае — уладацэнтрычнае і сучаснае (мадэрн) — антрапацэнтрычнае, галоўнай каштоўнасцю якога з'яўляецца чалавек.

Двум тыпам грамадства цяжка ўжыцца на адной тэрыторыі. Тут напрошваецца аналогія з двума мядзведзямі ў адным бярлогу, таму сістэмныя крызісы — абавязковы атрыбут расколатых грамадстваў у Новы час. Пры гэтым незалежна ад нацыянальнай спецыфікі фактары разбурэння і стабілізацыі выяўлялі сябе аднатыпна, хоць і з рознай ступенню інтэнсіўнасці. А вынікам рэвалюцый і смут заўсёды з'яўлялася вяртанне да зыходнай кропкі пад кіраўніцтвам правадыра-выратавальніка.


Гібрыд вужа і вожыка


Увосень 1996 года грамадства, на думку будучага АП, стаяла перад выбарам: «ці Беларусь будзе заставацца закладніцай у руках палітыкаў, якія прагнуць рэваншу за свае паразы, ці ж мы ўсталюем належны правапарадак і накіруем усе сілы народа на рашэнне неадкладных праблем».

Такая чорна-белая карціна свету ва ўмовах крызісу запускае спіраль неадэкватных рэакцый адных на неадэкватныя ўчынкі іншых. Спыніць працэс яе раскручвання можна толькі максімальна ўмацаваўшы дзяржаву за кошт ліквідацыі правоў грамадзян на палітычную дзейнасць, што на практыцы азначае вяртанне да гістарычна звыклай вертыкальнай канструкцыі з адзіным палітыкам на яе вяршыні.

Не ўпэўнены, што будучы АП, уладальнік дыплома гісторыка, карэктаваў Канстытуцыю з улікам папярэдняга вопыту. У 1808 годзе Аляксандр I даручыў Міхаілу Спяранскаму напісаць праект Канстытуцыі Расіі. Мала хто з чытачоў НЧ адважыцца выказаць здагадку, што сёння мы жывем па падрыхтаванаму Спяранскім «Увядзенні да ўлажэння дзяржаўных законаў». Зразумела, з невялікімі, але не прынцыповымі зменамі.

Будучы чалавекам па-еўрапейску адукаваным, граф-рэфарматар прадугледзеў сістэму падзелу ўладаў на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Прычым падзел павінен быў закрануць усё расійскае грамадства — ад павета да губерні. Але адначасова, не забываючы пра свае расійскія карані, бацька першай расійскай Канстытуцыі вывеў постаць імператара з сістэмы падзелу ўладаў. Такім чынам, ён скрыжаваў вужа і вожыка, сумясціўшы заходні падыход з рускай традыцыяй размяшчэння першай асобы дзяржавы над галінамі ўлады ў якасці іх каардынатара.

Здзіўляцца гэтаму не даводзіцца. За гады «добраахвотнага аб'яднання» двух народаў руская палітычная культура істотна пацясніла культуру Вялікага Княства Літоўскага. «Вандэя перабудовы» — так ахарактарызаваў пісьменнік Алесь Адамовіч рэспубліку-партызанку ў канцы 80-х гадоў, і ён быў недалёкі ад ісціны.

Праз 98 гадоў Мікалай II дараваў народам Расійскай імперыі Канстытуцыю, паводле якой імператару належала «Вярхоўная самадзяржаўная ўлада». Якое дакладнае слова распрацоўшчыкі Канстытуцыі знайшлі для ўлады імператара! Яна вярхоўная — гэта значыць, стаіць над астатнімі галінамі ўлады. Брава, Спяранскі!

Сёння Расія жыве па Асноўнаму закону 1993 года (па Канстытуцыі часоў Ельцына), у якой фігура прэзідэнта таксама выдзелена з сістэмы падзелу ўладаў. За дзвесце гадоў ідэя Спяранскага сваёй актуальнасці не страціла. Лепшага прыкладу захавання ўладнай традыцыі ў культуры, мабыць, і не прыгадаць.


Утрымліваць і абараняць


Галоўным суб'ектам заходніх канстытуцый з'яўляецца грамадзянін, грамадзянская супольнасць і нацыя. Апошняя ёсць сродак інтэграцыі ўсіх элементаў грамадзянскай супольнасці ў палітычнае адзінства — дзяржаву.

Фармальна, і ў беларускай Канстытуцыі галоўным суб'ектам з'яўляецца народ: «Мы, народ Рэспублікі Беларусь (Беларусі), зыходзячы з адказнасці за сучаснасць і будучыню Беларусі <...> прымаем гэтую Канстытуцыю...» У артыкуле 2 сцвярджаецца, што чалавек, яго правы і свабоды з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы. Словам, усё як у дэмакратычных заходніх канстытуцыях.

Але мы памятаем пра імітацыйную прыроду беларускай дэмакратыі. У нас галоўны суб'ект канстытуцыі — улада. Тым, хто не ўмее чытаць Асноўны закон паміж радкоў, АП вымушаны ўвесь час пра гэта нагадваць. У апошні раз ён гэта зрабіў у кастрычніку бягучага года ў сваім звароце да парламентарыяў. Цытую: «улада, я, перш за ўсё, зацікаўленыя ў прафесіяналізме нашага парламента. Гэта пытанне нумар адзін»; «Любая ўлада ў сілу пэўных прычын <...> зацікаўленая ў парламенце, у такім, якім яна хоча яго бачыць».

Якое адкрытае проціпастаўленне ўлады парламенту. І без каментараў зразумела, хто тут суб'ект, а хто аб'ект. Згодна з Канстытуцыяй, парламент фармуюць выбаршчыкі, г. зн. грамадства. Магчыма, яно і так. Спрачацца не буду. Але ў выніку народнага волевыяўлення персанальны склад заканадаўчага органа ў Беларусі заўсёды атрымліваецца такім, «якім яна (улада) хоча яго бачыць».

Сваю зацікаўленасць у парламенце з пэўнымі загадзя зададзенымі характарыстыкамі ўлада пераносіць і на грамадства. Звернемся да вызначэння ідэалогіі, што даў АП на ідэалагічнай нарадзе ў сакавіку 2003 года: «Ідэалогія — гэта сістэма ідэй, поглядаў, уяўленняў, пачуццяў і вераванняў аб мэтах развіцця грамадства і чалавека, а таксама сродках і шляхах дасягнення гэтых мэтаў, увасобленых у каштоўнасных арыентацыях, перакананнях, валявых актах, што заахвочваюць людзей у сваіх дзеяннях імкнуцца да мэтаў, якія мы перад сабой паставім».

Пра якія мэты ідзе гаворка? Пра мэты, «якія мы перад сабой паставім». Хто такія «мы» — зразумела, а для разумення мэтаў адкрыем Інфармацыйны бюлетэнь Адміністрацыі прэзідэнта за красавік 2003 года, у якім апублікаваныя заўвагі АП у сувязі з выступамі ўдзельнікаў семінара: «Ідэалагічная работа забяспечвае не толькі інтарэсы грамадства і народа, але шмат у чым і ўлады. <...> Таму трэба не толькі ўтрымліваць уладу. І не толькі ўтрымліваць, але і абараняць. І лепш за ўсё гэта рабіць ідэалагічнымі сродкамі» (выдзелена ў тэксце бюлетэня. — С.Н.).

З гэтым адкрыццём я і віншую чытачоў НЧ.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Пятро Касьнерык
  • 2016-11-08 23:09:30
С.Н.--Не варта шукаць нацыянальную спецыфіку ў канстытуцыйнай рэформе 1996 года.
+++
Ясное дело не варта!
6 верасня 1996 года. Радыё СВАБОДА
Паведамленне Віталя Цыгынкова з паседжання Вярхоўнага Савета 13-га склікання:
“Ад імя групы дэпутатаў выступіў лідэр Партыі камуністаў беларускае Сяргей Калякін. Прэзідэнцскі праект Канстытуцыі Калякін назваў БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНЫМ які ставіць апошнюю кропку ў ЛІКВІДАЦЫІ савецкай улады на Беларусі”.

+++
ні савецкай улады а калгасаў!
  • Пятро Касьнерык
  • 2016-11-08 23:10:07
08.02.2000 «Белорусская нива»
«Председатель Комиссии по аграрным вопросам Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Николай Куцко:
--Понятие «КОЛХОЗ» как предприятие, базирующееся на коллективной форме собственности, которая оказалось «ВНЕ ЗАКОНА» еще до принятия нового Гражданского кодекса Конституцией Республики Беларусь 1994 года (с изменениями и дополнениями), принятой на республиканском референдуме 24 ноября 1996 года (статья 13), определено: «Собственность может быть государственной и частной» И Точка. Гражданский кодекс лишь привел отношения собственности в соответствие с этой статьей и определил организационно-правовые формы деятельности всех юридических лиц».
  • Пятро Касьнерык
  • 2016-11-09 07:48:39
Заимев большинство ВС 13-го созыва собирают подписи депутатов ВС и бывший министр Внутренних дел Захаренко переседая с машины в машину, так рассказывал член КС в то время Михаил Пастухов, везет их в Конституционный суд. Заходит в кабинет председателя и говорит: «Товарищ Тихиня подпиши!!!!». Валерий Гурьевич хоть и коммунист, но, слава Богу, не настолько. В противном случае коммунистический переворот был бы успешно осуществлён.
Ортодоксальный коммунист Шарецкий становится Президентом РБ, а коммунист Новиков, Первый заместитель Председателя ВС, возглавляет Верховный Совет.
Статья 105 Конституции Республики Беларусь (1994г.) В случае вакансии должности Президента или невозможности исполнения им своих обязанностей его полномочия до принесения Присяги вновь избранным Президентом переходят к председателю ВС. В этом случае обязанности Председателя ВС переходят к Первому заместителю Председателя ВС.
  • Пятро Касьнерык
  • 2016-11-09 11:07:59
2000 г. апрель газета «Товарищ» газета коммунистов калякинцев.
В помощь партийным активистам при проведении сбора подписей граждан в защиту колхозно-совхозного строя республики.
…выбор А. Лукашенко в пользу ЧАСТНОЙ собственности и торговли землей…
может наткнуться на политические границы своих безответственных действий. Показать эти границы – ДОЛГ КОММУНИЧТОВ – единственных прагматичных людей, сохранивших ТРЕЗВОСТЬ УМА в наркотическом дыму буржуазной пропаганды.
Эта ПОДЛАЯ акция готовилась исподволь и с исключительный цинизмом и неуважением к белорусскому народу одним из вопросов референдума 1996 года был вопрос о возможности свободной продажи земли. Этот вопрос был внесен в референдум только с одной целью: отвлечь внимание людей от того, что лукашенковская КОНСТИТУЦИЯ ФАКТИЧЕСКИ лишила колхозы и колхозников своей земли и имущества. Теперь пришло время реализовать полученное мошенническим путем «право» на дележку– земли и имущества колхозов.
  • Пятро Касьнерык
  • 2016-11-09 11:08:34
Ещё более трагичны последствия уничтожения колхозов и совхозов. Насильственное устранение сельчан из общественного производства и ПРИВЯЗЫВАНИЕ их к на¬туральному хозяйству ВЫВОДИТ из активной ПОЛИТИЧЕСКОЙ деятельности примерно 3 МИЛЛИОНА граждан-сельчан. Таким образом, наша задача – задача коммунистов, состоит в том, чтобы вся страна знала, что происходит сегодня в сельском хозяйстве, какое реформирование предлагается и как оно будет проводиться. Мы предлагаем гражданам республики поддержать наш протест против насильственной ликвидации коллективных хозяйств и выступить за отмену антинародных положений нового Гражданского кодекса Республики Беларусь.
  • Пятро Касьнерык
  • 2016-11-09 07:47:24
6 января 1995 г. «ТОВАРИЩ»№ 1, Людмила МАСЛЮКОВА «Наша позиция» .
«Выборы дают последний шанс конституционным путем изменить положение дел в Беларуси. Из этого достаточно ясного постулата вытекает и тактика действий объединённых соглашением сил. Есть, однако, и здесь цель единая, неделимая, основная---НЕ ПРОПУСТИТЬ к власти ультраНАЦИоналистических кандидатов. Коммунисты, и их наиболее близкие сторонники вновь выходят на испытание, выдержать которое при всём настрое на результат будет весьма не просто. Однако в исторической перспективе даже и это ВТОРОЕ после президентских выборов испытание отнюдь не последнее. Впереди, вероятно,--и третье, и четвёртое»