
«Мы катэгарычна паведамілі, што не будзем удзельнічаць
у пасяджэннях Трохбаковай кантактнай групы, калі раптам завершыцца каранцін і
будзе прапанавана працягнуць гэтыя кансультацыі, як раней, непасрэдна ў Мінску.
Мы патлумачылі, што ўкраінская дэлегацыя не будзе накіроўваць сваіх членаў
дэлегацыі ў Мінск для сустрэч у рэальным жыцці, усё роўна давядзецца шукаць
іншую краіну, іншы горад», — сказаў Рэзнікаў.
Паводле яго слоў, паколькі цяпер Беларусь знаходзіцца пад
уплывам Расійскай Федэрацыі, а таму даверу да гэтай краіны няма.