«Няма падстаў». БелТА адказала на петыцыю з просьбай адклікаць заяву са Следчага камітэту

БелТА не мае падстаў, каб адклікаць заяву са Следчага камітэту для спынення крымінальнага пераследу асоб, якія «неправамерна атрымалі доступ» да платных матэрыялаў выдання, перадае Радыё Свабода.
Фотакалаж: twitter.com/kazz_by

Фотакалаж: twitter.com/kazz_by

Пра гэта гаворыцца ў адказе дырэктаркі БелТА Ірыны Акуловіч на петыцыю аб спыненні пераследу незалежных СМІ.

Петыцыю падпісалі 723 чалавекі.

Яны прасілі кіраўніцтва БелТА адклікаць заяву са Следчага камітэту і вырашыць пытанне ў дасудовым парадку; Следчы камітэт — спыніць пераслед рэдакцый і не замінаць працы СМІ.

Петыцыю таксама накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Аўтар петыцыі — лідар «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.

Паводле Радыё Свабода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-09-19 19:39:45
Гавары і крадзі праўду.