Новае апытаньне Chatham House: За Ціханоўскую галасавалі больш за 50 адсоткаў, за Лукашэнку – менш за 20

У сацыялагічным даследаванні брытанскага цэнтру Chatham House беларусы, сярод іншага, зноў адказалі на пытанне: «За якога кандыдата вы галасавалі на прэзідэнцкіх выбарах?»


Святлану Ціханоўскую назвалі 50,1% рэспандэнтаў, Аляксандра Лукашэнку — 18,6%. Адмовіліся адказаць на пытанне 15,4%, астатнія кандыдаты атрымалі менш за 3% кожны, а яшчэ 11,4% сказалі, што не галасавалі ні за каго з кандыдатаў у выбарчых бюлетэнях, перадае Радыё Свабода.

Паводле афіцыйных лічбаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, Лукашэнка атрымаў 80,1% галасоў, а Ціханоўская — 10,1%.

Апытанне было праведзена з 13 па 18 лістапада 2020 года з выкарыстаннем метаду кампутарнага вэб-інтэрв’ю (CAWI). Апытвалася гарадское насельніцтва Беларусі. Колькасць рэспандэнтаў — 864 асобы.

У ранейшым падобным апытанні Chatham House, праведзеным у канцы верасня, лічбы былі падобныя. Тады Ціханоўскую назвалі 52,2%, а Лукашэнку — 20,6%.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: