«Новы Час» «способствует нанесению вреда национальным интересам Республики Беларусь»

Сёння мы атрымалі на пошце ліст ад Міністэрства інфармацыі з пісьмовым папярэджаннем рэдакцыі. Ліст датуецца 25-м сакавіка. Такі вось падаруначак на Дзень волі.

Ілюстрацыя зробленая жыхарамі Сеніцы

Што ж, у сённяшніх умовах гэта ўжо нікога не здзіўляе. Камусьці з тых, хто лічыць сябе ўладай і законам, здаецца, што калі ўсіх нязгодных перасадзіць за краты, а незалежныя медыя закрыць ці запалохаць, то ўсё будзе як раней — ціха, рахмана і беспакарана. Шкада, таварышы, але не будзе. А чарговы доказ гэтага — менавіта тое, што вы спрабуеце рабіць. Папярэдзіць, прыстрашыць, закрыць, забараніць. Што далей? Расстраляць? Я да гэтага гатовая, а вы гатовыя выконваць такія загады?

Чым жа так перашкаджаюць незалежныя медыя тым, хто лічыць сябе ўладай? Чаму ўжо колькі месяцаў ідзе сапраўднае паляванне на незалежных журналістаў? Кагосьці адмовіліся друкаваць, кагосьці пазбавілі статусу СМІ, а кагосьці наогул кінулі за краты. За што? За праўду. Бо праўда сёння і ёсць найгоршае злачынства. Асабліва калі яе хочуць ведаць мільёны.

Нам яшчэ, можна сказаць, пашанцавала. Мы атрымалі папярэджанне. І пакуль яшчэ можам выходзіць. Мінінфармацыі прадпісала нам выправіць парушэнні, якія мы здзейснілі. Што ж, паспрабуем гэта зрабіць.

А парушылі мы «патрабаванні падпункта 1.3 пункта 1 артыкула 38 і падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 49 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”». І тым самым нанеслі «шкоду інтарэсам нацыянальнай бяспекі».

Прадстаўляю вашай увазе амаль цалкам тэкст папярэджання на мове арыгіналу:

«В соответствии с подпунктом 1.3 пункта 1 статьи 38 Закона Республики Беларусь от 17 июля 2008 года N2 427-3 “О средствах массовой информации” (далее — Закон о СМИ) в средствах массовой информации, на интернет-ресурсах запрещено распространение информации, направленной на пропаганду войны, экстремистской деятельности или содержащей призывы к такой деятельности, порнографии, насилия и жестокости, в том числе пропагандирующей или побуждающей к самоубийству, другой информации, распространение которой способно нанести вред национальным интересам Республики Беларусь или запрещено Законом о СМИ, иными законодательными актами Республики Беларусь.

    В нарушение вышеуказанной статьи Закона о СМИ в газете "Новы Час” были размещены следующие статьи:

    “Чаму дыялогу не было, няма i не будзе” стр. 4, номер 3 от 22 января 2021 г.;

    “Крымiнальны" 2020-ты. Як i за што пратэстоўцы атрымлiвалi тэрмiны зняволення” стр. 5, номер 3 от 22 января 2021 г.;

    “Пакуль мяне дапытвалi, побач збiвалi людзей, i нiкora гэта не бянтэжыла” стр. 6-7, номер 3 от 22 января 2021 г.;

    “Гета для ўлады” стр. 3, номер 4 от 29 января 2021 г. ()

    Согласно Решению Межведомственной комиссии по безопасности в информационной сфере при совете Безопасности Республики Беларусь (далее — Межведомственная комиссия) от 1 марта 2021 г. содержание вышеуказанных статей целенаправленно способствует формированию источников угроз национальной безопасности, заключающихся в искусственном нагнетании напряжённости и противостояния в обществе, между обществом и государством (абзац 5 пункта 29 Концепции национальной безопасности Республики Беларусь, утверждённой Указом Президента Республики Беларусь от 9 ноября 2010 г. NQ575 (далее — Концепция национальной безопасности)), изменении шкалы жизненных ценностей молодого поколения в сторону ослабления патриотизма и традиционных нравственных ценностей (абзац 12 пункта 32 Концепции национальной безопасности), распространении недостоверной или умышленно искажённой информации, способной причинить ущерб национальным интересам Республики Беларусь (абзац 2 пункта 34 Концепции национальной безопасности).

Формируемые источники угроз, в свою очередь, обуславливают возникновение реальных и потенциальных угроз национальной безопасности, к которым относятся посягательство на конституционный строй (абзац 2 пункта 27 Концепции национальной безопасности), дезорганизация системы государственного управления, создание препятствий функционированию государственных институтов (абзац 16 пункта 27 Концепции национальной безопасности), деструктивное информационное воздействие на личность, общество и государственные институты, наносящее ущерб национальным интересам (абзац 20 пункта 27 Концепции национальной безопасности), резкое или масштабное снижение доверия граждан к основным государственным институтам (абзац 27 пункта 27 Концепции национальной безопасности).

Таким образом, вышеизложенные публикации газеты “Новы час” создают предпосылки для воспрепятствования обеспечению эффективного функционирования государственных институтов в интересах общества (абзац 4 пункта 9 Концепции национальной безопасности), реализации конституционных прав граждан на получение, хранение и распространение полной, достоверной и своевременной информации (абзац 2 пункта 14 Концепции национальной безопасности) и эффективному информационному обеспечению государственной политики (абзац 6 пункта 14 Концепции национальной безопасности), то есть могут нанести вред национальным интересам Республики Беларусь в политической (пункт 9 Концепции национальной безопасности) и информационной (пункт 14 Концепции национальной безопасности) сферах.

Межведомственной комиссией сделан вывод о том, что информация, опубликованная в газете “Новы час” (№3 от 22.01.2021 и №4 от 29.01.2021), способствует нанесению вреда национальным интересам Республики Беларусь».

Мінінфарм патрабуе: «Ліквідаваць названыя парушэнні неабходна пры выпуску чарговага нумара газеты “Новы час”, аб чым праінфармаваць Міністэрства інфармацыі не пазней за 5 красавіка 2021 года». Як іх ліквідаваць, не сказана. Ці то адклікаць усе асобнікі газеты і спаліць? Ці напісаць, што ў гэтых артыкулах усё няпраўда? А яшчэ цікава, што ад гэтага зменіцца. Дзяўчына Паліна, якая прайшла праз маральныя і фізічныя катаванні, раптам захварэе на амнезію? Шматлікія абсурдныя прысуды апошняга часу раптам стануць законнымі? Калі так, то, шаноўныя чытачы, лічыце, што ўсё, што вы ўбачылі ў вышэйзгаданых артыкулах у №3 і № 4 «Новага часу» можа спрыяць нанясенню шкоды нацыянальнай бяспецы, таму лепш забудзьце, нікому не расказвайце і больш не чытайце.

Хаця мне здаецца, што шкоду нацыянальным інтарэсам маёй любімай Беларусі наносяць зусім іншыя дзеянні.

.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: