Новыя затрыманні 24 верасня: ветэран ВМФ і журналісты. Дапоўнена

У чацвер, 24 верасня, праваабаронцам "Вясны" паведамляюць пра новыя факты пераследу па палітычных прычынах.

Раніцай 24 верасня на акцыі салідарнасці ва Уруччы былі затрыманыя некалькі чалавек. Прозвішчы затрыманых і іх месцазнаходжанне высвятляюцца.

Магілёўскія праваабаронцы "Вясны" паведамляюць пра затрыманне пра ветэрана ваенна-марскога флоту Аляксандра Страха. Раней мужчыну ўжо затрымлівалі за ўдзел у масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве. Тады яго аштрафавалі па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі пратэсту — 270 рублёў.

Дачка Аляксандра Страха паведаміла, што ў кватэры таксама быў праведзены ператрус, а таксама затрыманы яе муж Р. Сталяроў:

"Уварваліся ў кватэру, заламалі бацьку. Два чалавекі былі ў рабочай форме, сказалі, што ўсталёўваюць інтэрнэт. Закрычалі: "Захоп". Потым падышлі два ў штатным, паказалі пасведчанне без прозвішча, сказалі, што чакаюць санкцыю пракурора. Мы выклікалі міліцыю, яны нічога не зрабілі, проста стаялі, мужа майго забралі за тое, што прасіў прад'явіць дакументы з прозвішчам.

Правялі ператрус, канфіскавалі ноўтбукі, тэлефоны, кіцель і фуражку. Дакументаў мне не далі ніякіх".

Паводле папярэдняй інфармацыі Аляксандр Страх і яго зяць Р. Сталяроў знаходзяцца ў Кастрычніцкім РАУС Магілёва.

У Светлагорску раніцай затрымалі актывістку са Жлобіна Інгу Гірыловіч. Затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі ў цывільным на міліцэйскім аўтамабілі. Прычыны і падставы затрымання выствятляюцца.

Раніцай у Следчым камітэце ў межах крымінальнай справы па арт. 188 Крымінальнага кодэкса "Паклёп" ў адносінах да рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча дапыталі ягоную жонку, журналістку Адарʼю Гуштын. Але, як піша «Наша ніва», яна выйшла праз 10 хвілін, адмовіўшыся даваць падпіску аб невыдаванні. Нагадаем, раніцай 23 верасня ў кватэры Ягора Марціновіча правялі ператрус супрацоўнікі ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС. З кватэры канфіскавалі кампутэрную тэхніку, тэлефоны і лічбавыя носьбіты Ягора Марціновіча і яго жонкі журналісткі Tut.by Адарʼі Гуштын. Марціновіча пасля ператрусу даставілі для допыту ў Цэнтральным апараце Следчага камітэту. Потым змясцілі ў ізалятар на трое сутак.

Каля 20 гадзін каля ІЧУ на вуліцы Акрэсціна ў Мінску былі затрыманы журналісты Алесь Любенчук і Дзяніс Ганчарэнка. На міліцэйскім аўтобусе іх павезлі ў Маскоўскі РУУС. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 8413981
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: