Пад санкцыі Еўрасаюза можа патрапіць палова кампаній са спісу асноўных донараў бюджэту

Пад санкцыі ЕC, якія будуць уведзеныя ўжо на наступным тыдні, могуць трапіць 8 кампаній з топ-15 донараў дзяржаўнага бюджэту. Спіс асноўных падаткаплацельшчыкаў сярод публічных кампаній публікаваў тг-канал @lukanomika.
Фота Global Look Press

Фота Global Look Press

Калі інсайды аб прадпрыемствах і сферах эканомікі, на якія будуць накладзеныя санкцыі, праўдзівыя, то бюджэт недалічыцца ў будучыні буйных сум. Так, толькі «Газпрам-трансгаз Беларусь» за 2020-ы заплаціў 1,6 млрд падаткаў, Гродненская тытунёвая фабрыка «Нёман» — больш за 1,1 млрд, а Мазырскі НПЗ — 882 мільёны.

Пры гэтым няма інфармацыі аб падатках, якія аплачаныя шэрагам кампаній, якія таксама ў перспектыве трапляюць пад санкцыі, у тым ліку «Брэміна груп», «Логекс» і іншых, адзначае «Еўрарадыё».

Кіраўнікі МЗС краін ЕC плануюць абвясціць новыя санкцыі ўжо 21 чэрвеня. А 24 чэрвеня магчыма рашэнне па сектаральных санкцыях.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: