«Пагоню» заблакавалі ў «Аднакласніках»

Пра блакаванне сваёй суполкі ў "Аднакласніках", дзе было каля 3 тысяч падпісчыкаў, Грамадскі сектар Атрада "Пагоня" паведаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Суполка Грамадскага сектару Атраду “Пагоня” ў гэтыя выходныя была заблакаваная ў расійскай сацыяльнай сетцы Аднакласнікі: https://www.ok.ru/belpahonia. Налічвала яна амаль 3 тысячы падпісчыкаў.

Перад гэтым ужо быў заблакаваны з тэрыторыі Беларусі доступ да суполкі "УКантакце беларускіх добраахвотнікаў з Тактычнай групы "Беларусь".  

Грамадскі сектар Атрада "Пагоня" просіць далучацца да іх суполак у іншых сацсетках, "дзе рукі Крамля не змогуць дабрацца".

Сістэматычнае блакаванне суполак беларускіх добраахвотнікаў у расійскіх сацыяльных сетках менавіта зараз — не выпадковасць. Прэс-служба Грамадскага сектару Атраду “Пагоня” адзначае, што, на іх думку, — гэта з’яўляецца часткай падрыхтоўкі да расійска-беларускіх вучэнняў “Захад-2017” і таго, што можа адбывацца вакол гэтых вучэнняў. 

 “Расія рыхтуецца…?! — адзначаецца ў допісе на старонцы атрада "Пагоня" ў Facebook. — Пасля публікацыі пра прарасейскую пятую калону ў Беларусі, нашая суполка ў „Аднакласніках” была заблакаваная. Прычына — нацыяналізм) 

Суполка пры гэтым налічвала амаль 3000 падпісчыкаў. Чакаем, што хутка мы будзем заблакаваныя таксама і “УКантакце”. Тое, што гэта не выпадковасць для нас факт! Раней была ўжо заблакаваная іншая суполка беларускіх добраахвотнікаў у расейскай сацыяльнай сетцы “УКантакце” — старонка “Тактычнай групы Беларусь”.

Беларускіх добраахвотнікаў баяцца як спецслужбы Расіі (цікава толькі чаму пачалі актыўна баяцца перад вучэннямі Захад-2017?!), так і беларускія спецслужбы. Але найбольш яны баяцца беларускай салідарнасці! Таму просім Вас падтрымаць нас рэпостам гэтага паста і далучэннем да нас у сацыяльных сетках, дзе рукі Крамля да нас не змогуць дабрацца. Ужо сёння мы пастараемся адкрыць старонкі ў іншых, не расейскіх, сацыяльных сетках. 

Грамадскі сектар Атрада “Пагоня” займаецца дапамогай беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку Украіны, данясеннем да беларускага грамадства інфармацыі пра падзеі на Усходзе Украіны ды інфармаваннем украінскага грамадства пра ўдзел у АТА беларусаў".



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: