Пакуль МХД раздавалі ружы міліцыянтам, невядомыя скралі зборшчыка подпісаў за Кавалькову

Пра гэта Вольга Кавалькова паведаміла ў Фэйсбуку.
Актывісткі МХД ладзяць раздачу кветак

Актывісткі МХД ладзяць раздачу кветак

У Мінску 7 чэрвеня падчас легальнага пікету па зборы подпісаў каля Камароўскага рынку невядомымі людзьмі ў цывільным быў скрадзены актывіст Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, сябар ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Валянцін Фралоў, які збіраў подпісы за яе вылучэнне.

«Патрабую спыніць незаконны пераслед актывістаў і чальцоў ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў і забяспечыць іх абарону», — адзначыла Вольга Кавалькова.

Адзначым, што актывісткі МХД ў гэты час раздавалі ружы міліцыянтам у якасці жэсту міралюбнасці.

У гэты ж дзень былі затрыманыя зборшчыкі подпісаў за Святлану Ціханоўскую, а таксама палітык Павал Севярынец, які прысутнічаў каля Камароўскага рынка і заклікаў людзей выказваць падтрымку затрыманым у папярэднія дні.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: