Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША заклікала да пашырэння санкцый у дачыненні да беларускіх улад

Пра гэта гаворыцца ў новай рэзалюцыі Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША па сітуацыі ў Беларусі. Яна зацверджаная 355 галасамі.


Дакумент рыхтаваўся да прыняцця ў лютым да Дня салідарнасці з Беларуссю, які быў абвешчаны Святланай Ціханоўскай, але быў адкладзены. У тэксце рэзалюцыі згадваюцца падзеі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні і да студзеня гэтага года, між іншым, крымінальныя пераследы журналістаў і палітычных актывістаў, паведамляе REFORM.by.

Палата прадстаўнікоў яшчэ раз пацвярджае непрызнанне жнівеньскіх выбараў, заклікае да арганізацыі новых, свабодных і сумленных выбараў пры назіранні АБСЕ. У рэзалюцыі гаворыцца, што народ Беларусі мае права вызначаць сваю будучыню без умяшання РФ або іншых знешніх актараў.

Кангрэсмены асуджаюць парушэнні правоў чалавека беларускімі ўладамі, заклікаюць іх да неадкладнага вызвалення палітвязняў, а таксама да пачатку дыялогу з апанентамі.

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША таксама прызнае легітымным бокам дыялогу Каардынацыйную раду, заклікае да каардынацыі пазіцый ЗША і іх саюзнікаў па Беларусі, пашырэння санкцыйных мер, павелічэння падтрымкі грамадзянскай супольнасці, правядзення міжнароднага расследавання парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: