Палітолаг: Сістэма рыхтуецца да поўнамаштабных чыстак і да ўвядзення ваеннага становішча

Пра гэта сведчаць ператасоўкі на самых высокіх пасадах сілавых структур. Так лічыць палітолаг Павел Усаў, паведамляе www.polskieradio.pl



Юрый Караеў больш не з'яўляецца міністрам унутраных справаў. Яго месца заняў Іван Кубракоў, які дагэтуль кіраваў міліцыяй Мінска. Караеў стаў дарадчыкам Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці. Намесніка міністра ўнутраных спраў Аляксандра Барсукова прызначылі памочнікам Лукашэнкі па Мінскай вобласці. Былога старшыню КДБ Валера Вакульчыка паставілі памочнікам па Берасцейскай вобласці.
Паводле палітолага Паўла Усава, гэтыя ператасоўкі паказваюць, што ўлады імкнуцца да татальнага падаўлення пратэстаў і, магчыма, нават да ўвядзення ваеннага становішча.

Відавочна, Лукашэнка намагаецца стабілізаваць сітуацыю ў Мінску і ў заходніх вобласцях іншымі метадамі. Лукашэнка аддае частку сваіх паўнамоцтваў менавіта ім для таго, каб яны хутчэй вырашылі крызіс: забастоўкі, дэманстрацыі і г.д. Як мне падаецца, сістэма рыхтуецца да поўнамаштабных чыстак і да ўвядзення на лакальным узроўні ваеннага становішча.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: