Палітвязень Алег Мазгоў выйшаў на свабоду пад падпіску аб нявыездзе

Праваабаронцам стала вядома, што пасля трох месяцаў зняволення ўвечары 1 снежня з-пад варты вызвалілі палітвязня Алега Мазгова, фігуранта справы па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса («Масавыя беспарадкі»).


Мазгоў застаецца падазраваным па крымінальнай справе. Яму абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе.

25-гадовы спартсмен Алег Мазгоў да затрымання працаваў у Мінску фітнэс-трэнерам, займаўся боксам. Да арышту Алег уладкаваўся на другую працу грузчыкам, каб зрабіць дома рамонт і падрыхтавацца да нараджэння дзіцяці. Быў затрыманы 1 верасня за ўдзел у мітынгу 9 жніўня. Утрымліваўся пад вартай ў СІЗА-1 на Валадарскага.

17 верасня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Алега Мазгова палітвязням. Праваабаронцы лічаць яго абвінавачванне па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса («Масавыя беспарадкі») палітычна матываваным пераследам у сувязі з рэалізацыяй ім свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дзесяць праваабарончых арганізацый Беларусі запатрабавалі ад уладаў неадкладнага вызвалення з-пад варты палітвязня Алега Мазгова і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: