Палітвязень Мілюкоў (Жалноў-малодшы) сядзіць адзін у камеры 1,5Х3,5м

Умовы побыту ў ПКТ (памяшканні крытага тыпу) ён апісаў у лісце да грамадскай актывісткі Ганны Шапуцькі.
Аляксей Мілюкоў з бацькам

Аляксей Мілюкоў з бацькам



«У мяне ўсё нармальна. Я ўжо тры месяцы ў ПКТ, наогул у калоніі амаль 4 месяцы. Цікавага і добрага, а асабліва карыснага тут нічога няма. Шчырае слова. Тры разы на дзень цярпімая ежа, адзін раз 30-хвілінны шпацыр, адзін раз на тыдзень душ, калі пашанцуе, то і з гарачай вадой. Купіць у краме ў месяц можна на 46 р, бібліятэка прыходзіць тры разы на месяц. А ўвесь астатні час я праводжу ў камеры 1,5Х3,5м ў адзіноце. Чытаю, пішу лісты , займаюся фізкультурай, думаю, разважаю, мару, шмат хаджу. 

Малю Бога і Сусвет, каб вярнуў мяне маёй жонцы, родным і блізкім. Ён дакладна ведае, што мяне асудзілі за злачынства, якога я не здзяйсняў. Слухаю радыё, стараюся быць у курсе навін. Але рэальных навін вельмі не хапае. На днях збіраюся адправіць скаргу ў Вярхоўны Суд. Не хварэю, не здаюся, не маркочуся. Веру ў Перамогу. Таму, што з намі Праўда і Бог!» — піша Аляксей Мілюкоў.

Ганна Шапуцька адзначыла, што ліст дайшоў ускрыты, расцярушаны і неахайна складзены.




Нагадаем, увосені быў вынесены абвінаваўчы прысуд Аляксею Мілюкову, сыну вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова. Мілюкоў абвінавачваўся па артыкулу 415 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”). Рашэннем суда г.Наваполацка ён быў прысуджаны да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. З улікам неадбытага тэрміну пакарання агульны срок пазбаўлення волі склаў 1 год і 3 месяцы.

Пісаць палітвязню можна па адрасе: 213410, Магілёўская вобл. г. Горкі, вул Дабралюбава ІК-9, атр.11 Мілюкову  Аляксею Алегавічу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: