Памежнікі спрабуюць патлумачць словы Лукашэнкі. Але, хто яго ведае...

ГПК пракаментаваў "закрыццё межаў" з Літвой і Польшчай. Здаецца, гаворка ідзе аб узмацненні аховы, паведамляе TUT.BY
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода


«Ахова дзяржаўнай мяжы Беларусі ажыццяўляецца ва ўзмоцненым варыянце памежнай службы і пагранічнага кантролю з прымяненнем тактычных рэзерваў. Усе меры прымаюцца з улікам абстаноўкі, якая складваецца на кожным канкрэтным кірунку», — паведаміў Антон Бычкоўскі.

Ён дадаў, што пункты пропуску ажыццяўляюць афармленне на ўезд і на выезд у межах прапускной здольнасці.

У Польшчы і Літве паведамілі, што пакуль пропуск транспарту ідзе ў ранейшым рэжыме.

Нагадаем, 17 верасня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь вымушаная закрыць мяжу з Польшчай і Літвой. Мяжа з Украінай будзе ўзмоцненая.

— Мы вымушаныя адвесці войскі з вуліц, палову арміі паставіць пад ружжо і зачыніць дзяржаўную мяжу з захаду — перш за ўсё з Літвой і Польшчай. Мы вымушаныя ўзмацніць дзяржаўную мяжу, на вялікі жаль — з нашай брацкай Украінай, — сказаў Лукашэнка.

Што мелася на ўвазе пад закрыццём межаў з Польшчай і Літвой, ці будзе гэта тычыцца ваеннага ўзмацнення, транзіту або абмежаванняў па ўездзе і выезду — не канкрэтызавалася.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: