Папярэджанне замест штрафа: абаронцу Курапатаў выклікалі ў Камісію па справах непаўнагадовых

У чацвер 15-гадовага абаронцу Курапатаў Іларыёна Трусава разам з бацькамі выклікалі на камісію па справах непаўнагадовых адміністрацыі Маскоўскага раёну Мінска, які вынес маладому актывісту толькі папярэджанне.
У сувязі з гэтым Іларыён напісаў у «Фэйсбуку»:

«Дзякуй вялізарны паплечнікам за падтрымку! КДН вынес толькі папярэджаньне, але пагразіліся штрафам, калі будзе яшчэ 4 пратакола і нават спецшколай. Жыве Беларусь!»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!