Папярэджанні баранавіцкім прэтэндэнтам у кандыдаты адменены

19 ліпеня за 35 хвілін да паседжання акруговых камісій Баранавіцкай-Заходняй акругі №5 і Баранавіцкай-Усходняй №6 на пасяджэнне былі запрошаны прэтэндэнты ў кандыдаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў па дадзеных акругах Юрый Казакевіч і Мікалай Чарнавус.

Баранавічы. Юрый Губарэвіч і Юрый Казакевіч, пікет па зборы подпісаў. Фота з сайта elections2016.spring96.org

Баранавічы. Юрый Губарэвіч і Юрый Казакевіч, пікет па зборы подпісаў. Фота з сайта elections2016.spring96.org



 Юрый Казакевіч змог прыйсці на паседжанне, а Мікола Чарнавус — не, бо быў у ад’ездзе.

На паседжанні камісіі Баранавіцкай-Заходняй акругі №5 стала вядома, што папярэджанне, вынесенае Юрыю Казакевічу 12 ліпеня, адменена. Старшыня камісіі Таццяна Латышава вярнулася да ліста дырэктара рынка Васіля Саўчанка, якое падпісалі два прадпрымальнікі Вадзім Карганаў і Сахо Мамедаў, якія паведамлялі, што Юрый Казакевіч і Мікола Чарнавус не толькі збіралі подпісы на рынку, але і праводзілі агітацыю. Абодва прэтэндэнты ў кандыдаты гэта адмаўлялі, але сябры камісіі на папярэднім паседжанні ўбачылі прыхаваную агітацыю на стэндзе Юрыя Казакевіча ў надпісе: “Мы патрабуем перамен!” і вынеслі папярэджанне.

Папярэджане Юрый Казакевіч абскардзіў у Брэсцкай абласной камісіі. 19 ліпеня старшынёю камісіі Латышавай было сказана, што папярэджанне адмяняецца. У дзеяннях прэтэндэнта ў кандыдаты Юрыя Казакевіча на рынку падчас пікету па збору подпісаў нічога супрацьпраўнага ўжо не было выяўлена. Пра надпіс на стэндзе не было сказана ні слова.

Чаму адмянілі папярэджанне Міколу Чарнавусу, да гэтага часу невядома.

20 ліпеня ён двойчы хадзіў у акруговую выбарчую камісію Баранавіцкай-Усходняй акругі №6. Першы раз яму не аддалі пісьмовае рашэнне, бо не было старшыні камісіі. У другі раз аддалі, але там было толькі напісана, што папярэджанне адменена без тлумачэння прычын. На пытанне Міколы Чарнавуса, чаму адмянілі, сказалі, каб ён напісаў пісьмовую заяву на імя старшыні камісіі, тады будзе атрымана тлумачэнне.

12 ліпеня Мікола Чарнавус атрымаў папярэджанне за надпіс на майцы: “Мільён рабочых месцаў”. Камісія не прыняла да ведама тлумачэнне Чарнавуса, што надпіс не з’яўляецца агітацыяй. Майкі не раздаваліся, і ў надпісу няма агітацыі за канкрэтнага чалавека. Мікола Чарнавус абскардзіў папярэджанне ў ЦВК, адкуль скаргу перанакіравалі ў Брэсцкую абласную выбарчую камісію.

З Брэсцкай абласной камісіі ні Казакеві, ні Чарнавус адказаў на свае скаргі не дачакаліся.

21 ліпеня Мікола Чарнавус напісаў скаргу ў ЦВК і саму акруговую камісію на той факт, што яму адмовіліся паведаміць прычыну адмены папярэджання.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: