Парашэнка не з'явіўся на допыт у Генпракуратуру Украіны

Дзеючы прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, выкліканы для дачы паказанняў у генеральную пракуратуру краіны, не з'явіўся на допыт. Пра гэта заявіў журналістам начальнік упраўлення спецрасследаванняў Генпракуратуры Сяргей Гарбацюк.
Допыт павінен быў адбыцца а 10:00 7 мая. «На жаль, як вы бачыце, сведка на допыт не прыйшоў. Са следчым ніхто не звязаўся, не паведамілі ні пра прычыны няяўкі, ні просьбу аб магчымасці перанясення», — цытуе словы прадстаўніка пракуратуры «Інтэрфакс».

Прызначаны допыт быў другім па ліку ў рамках расследавання «крымінальных спраў аб злачынствах супраць удзельнікаў Еўрамайдана». У папярэдні раз Парашэнка дапытвалі ў лістападзе 2016 года. Ён адмовіўся падпісваць пратакол допыту.


Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!