Партыі БНФ зноў адмовілі ў памяшканні для правядзення з’езду

Партыя БНФ сутыкаецца з масавымі адмовамі ў арэндзе памяшкання для правядзеньня XVI з’езду партыі, які прызначаны на 13 верасня. 

 



Так, у арэндзе ўжо на розных падставах адмовілі каля  20 палацаў культуры і канфэрэнц-залаў у Мінску. У тым ліку адмовіўся прадаставіць памяшканьне і Палац культуры Менскага трактарнага заводу, дзе адбываліся некалькі партыйных з’ездаў у апошнія гады.


Літаральна ўчора 9 верасня ў апошні момант адмовіліся прадаставіць памяшканне ў рэспубліканскім палацы культуры імя Шарко ў Менску, хоць на патрабаванне адміністрацыі гэтага памяшкання былі атрыманыя паперы з Менгарвыканкама аб адсутнасці пярэчанняў наконт правядзення мерапрыемства.
 

У выніку правядзенне з'езда Партыі БНФ знаходзіцца пад пагрозай зрыву. Управа Партыі БНФ тэрмінова шукае альтэрнатыўную пляцоўку. На дадзены момант на з’езд БНФ вылучана каля 200 дэлегатаў.
 


Ніколі пры падрыхтоўцы з’ездаў БНФ мы не сутыкалісі з такімі масавымі адмовамі ў арэндзе памяшкання. Не выключаю, што гэтыя перашкоды ствараюцца таму, што на паседжанні плануецца вызначэнне пазіцыі партыі па будучых прэзідэнцкіх выбарах. Але я, як старшыня партыі, адказна заяўляю: як бы не хацелася б нашым непрыяцелям, XVI справаздачна-выбарчы з’езд Партыі БНФ адбудзецца, — сказаў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Прэс-служба ПБНФ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!