Партыя БНФ не падтрымала Алену Анісім як кандыдата на прэзідэнцкія выбары

Сойм Партыі БНФ выслухаў выступленне патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Алены Анісім, але ніякіх рашэнняў аб падтрымцы яе кампаніі не прыняў.
Алена Анісім перад Соймам БНФ. Фота Іллі Дабратвора.

Алена Анісім перад Соймам БНФ. Фота Іллі Дабратвора.

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім выступіла перад Соймам Партыі БНФ, пасяджэнне якога адбылося ў Мінску 21 снежня. Яна звярнулася да партыі з прапановай падтрымаць яе кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 2020га года. Анісім заявіла, што ўдзельнічаць у адной прэзідэнцкай кампаніі разам з Аляксандрам Лукашэнкам не будзе. Але лічыць, што «кампанія па зборы подпісаў за няўдзел Лукашэнкі ў выбарах будзе паспяховай».

Алена Анісім гатова весці перамовы аб супрацоўніцтве падчас прэзідэнцкай кампаніі з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) і Партыяй БНФ.

«З астатнімі структурамі я буду размаўляць, калі атрымаю падтрымку гэтых двух структур», — падкрэсліла Алена Анісім.

У 2017 годзе З'езд Партыі БНФ прыняў рашэнне вылучыць на прэзідэнцкія выбары 2020-га года ўласнага кандыдата. З'езд абраў двух асобаў — былога старшыню партыі Аляксея Янукевіча і сябра партыі Юрыя Зянковіча — кандыдатамі ад партыі.

Паводле https://belprauda.org/

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: