Партыя БНФ спыняе курапацкую варту

Паводле старшыні партыі Рыгора Кастусёва, «курапацкая варта дасягнула пастаўленых мэтаў, наперадзе новы этап змагання за Курапаты».

Рыгор Кастусёў у Курапатах. Фота narodny.org

«Курапацкая варта, што няспынна трымаецца актывістамі з пачатку лета, на гэты момант цалкам дасягнула тых мэтаў, якія мы ставілі. Увага шырокіх колаў беларускай і міжнароднай грамадскасці прыцягнутая да амаральнай ды сумнеўнай, з пункту гледжання нормаў права, дзейнасці установы “Поедем-Поедім”», — напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Рыгор Кастусёў.

Па яго словах, «курапацкая варта вывела з ценю, прымусіла выявіць сваё сапраўднае аблічча і гэтым цалкам здыскрэдытаваць сябе ўласнікаў рэстарацыі, яе наведнікаў ды самую ганебную ўстанову на мяжы Курапатаў. Выключна адмоўная рэпутацыя безадказных бізнэсоўцаў ды іх правакацыйнай забаўляльнай установы сфармаваная ад цяпер і назаўсёды, з'яўляецца фактам, з якім гэтыя людзі будуць існаваць.

Курапацкая варта выразна прадэманстравала і замацавала ў свядомасці беларусаў ды гасцей нашай краіны, што кліентамі “Поедім-поедім” з'яўляюцца ў сваёй дамінуючай большасці агрэсіўныя няўдачнікі, схільныя да брыдкаслоўя ды хуліганцкіх дзеянняў, прыхільнікі сатаніскіх ды іншых дэструктыўных культаў, асобы з гранічна нізкай сацыяльнай адказнасцю.

Курапацкая варта таксама прымусіла дзяржаву адрэагаваць на сітуацыю і прадэманстраваць, што, нягледзячы на ўсе прыгожыя словы ды бутафорскі клопат пра мэмарыял, сёняшняя ўлада надта далёкая ад ідэяў нацыянальнай кансалідацыі, прымірэння ды пакаяння за злачынствы бальшавізму ды сталінізму супраць беларускага народу, але адчувае большы клопат пра схаванне злачынстваў, чым пра справядлівасць, законнасць ды маральнасць.

З увагі на тое, што ўсе вышэйпералічаныя мэты Курапацкай вартай паспяхова дасягнутыя, і каб не дапускаць правакацыяў ды спекуляцыяў экзальтаваных прыхільнікаў расійскага імпэрскага рэваншызму, што часам едуць да рэстарацыі выключна дзеля атрымання таннага піяру праз свае канфлікты з нацыянальна-дэмакратычнымі актывістамі, Партыя БНФ ад гэтага дня спыняе блакаванне брамы “Поедем-поедім”».

Сваю далейшую дзейнасць па абароне Курапатаў партыя збіраецца скіраваць на змаганне за належную мемарыялізацыю Курапатаў ды супраць памкненняў уладаў «пад шумок» знішчыць народны мемарыял ды стварыць безгустоўную падробку ў найгоршых савецка-камуністычных традыцыях.

Таксама Кастусёў заклікаў падтрымаць ініцыятывы Алены Анісім з патрабаваннямі адкрыцця праўды пра злачынствы сталінізму ў Курапатах ды належнае ўшанаванне памяці ахвяраў.

Нагадаем, Рыгор Кастусёў раней атрымаў штраф у 30 базавых за абарону Курапатаў. Таксама палітык браў удзел у арганізацыі перамоў паміж абаронцамі Курапатаў і ўладальнікамі рэстарана ля мемарыялу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Андрэй зь Віцебска
  • 2018-08-08 12:14:35
Партыя БНФ пад кіраўніцтвам сп. Кастусёва - гэта ўсяго толькі аскепак "сапраўднага" БНФ (Фронт захаваўся толькі ў выглядзе КХП - БНФ "Адраджэньне"). Для мяне сп. Кастусёў з паплечнікамі - гэта частка псэўдаапазыцыі ў адным шэрагу з Лябедзькам, Калякіным, Ганчарыкам і да т. п. Таму чакаць ад псэўдаапазыцыі адказных дзеяньняў не выпадае.

Сп. Кастусёў мае рацыю, калі бачыць небясьпеку ў "дзяржаўнай мэмарыялізацыі", якая па-сутнасьці ёсьць спробай зьнішчыць народны мэмарыял дашчэнту, замяніць яго на "дзяжурны" помнік, які раздушыць памяць пра жахлівы генацыд беларускай нацыі, зьдзейсьнены рукамі расейцаў у 1937 - 1941 г. г. Але Бульбаш-хол ёсьць часткай пляну расейскіх спэцслужбаў па зьнішчэньню Курапатаў. Таму кідаць адно, каб брацца за другое, ня мае сэнсу, бо ўсё зьвязанае паміж сабой.
  • Дзмітрый
  • 2018-08-08 13:11:19
Не перастаю здзіўляцца таму, якія слабыя, хісткія і заўсёды гатовыя да любога кампраміса хоць з зайдэсамі хоць з чортам сённяшнія кіраўнікі БНФ. Так, сапраўды сённяшні БНФ - гэта толькі блеклы цень мінулага БНФ і яго колішніх лідэраў.
  • Аляксей Хадыка
  • 2018-08-08 14:01:45
Смешна, Шапуцька назвала Костусева слабаком, з якім яна за стол не сядзе і рукі не падасць. Ці яна мяркуе, што мае права абзываць так сваіх паплечнікаў? Ці ён там пару месяцаў таксама не прастаяў – стары дзядзька? Ці спадзяецца такім чынам прыдбаць больш моцных сяброў? Дык не пойдзе ніхто – хто пажадае быць публічна зганьбаваным за “слабасць”?
  • ЛЯВОН
  • 2018-08-08 22:11:14
Кастусев убегал от сотрудников ГАИ, что бы они не смогли на него составить протокол. ГАИШНИКИ это мне рассказывали со смехом, и это было при свидетелях. Но мне это было не смешно. И я понял, кем является Кастусев. Подумайте сами, почему Зайдес именно с Кастусевым начал вести переговоры, и откуда появились средства на создание мемориала в Куропатах? Хотя всем было известно, что сто тысяч долларов предлагал Зайдес.
  • Дружинник
  • 2018-08-09 18:56:15
Гаишники рассказывали ))) А мне эти же гаишники рассказывали, что вы патологический брехун

Каментаваць