Партыя БСДГ абрала новага кіраўніка

БСДГ больш не «партыя Шушкевіча». Новага кіраўніка палітычнай структуры 3 лістапада выбіралі ў Мінску.
svaboda.org

svaboda.org

Шматгадовы кіраўнік палітычнай структуры Станіслаў Шушкевіч вырашыў пакінуць пасаду з-за стану здароўя і даволі сталага веку. Каментуе кіраўнік Гарадзенскай абласной суполкі партыі БСДГ Віктар Сазонаў:
— Безумоўна, гэтая партыя хоць і мела афіцыйную назву Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, але ў палітычных колах, а асабліва ў колах звычайных людзей яна насіла назву «партыя Шушкевіча». Зразумела, гэта было з-за таго, што постаць гэтага чалавека вельмі вялікая, па сутнасці, постаць першага кіраўніка адноўленай незалежнай Беларусі.

Чытайце таксама:
Станіслаў Шушкевіч сыходзіць з пасады лідара БСДГ

Як адзначае Віктар Сазонаў, Станіслаў Шушкевіч сам прапанаваў удзельнікам з’езду партыі свайго маладога пераемніка:
— Але прыйшоў той час, калі Станіслаў Шушкевіч чарговы раз паказаў сваю моц, паказаў сваю веліч, калі не стаў са сваімі гадамі трымацца за гэтую пасаду, убачыўшы, што, можа быць, яго ўзрост не дазваляе больш актыўна працаваць, і ён вельмі спакойна прапанаваў пераемніка Сяргея Чэрачня, пабачыўшы маладога, энергічнага чалавека і растлумачыўшы сваім паплечнікам па партыі, што ёсць такі чалавек, які будзе працягваць ідэалы, якімі гэтая партыя жыла.

Фота: Facebook Сяргея Чэрачня

Фота: Facebook Сяргея Чэрачня

Новы кіраўнік партыі Сяргей Чэрачэнь з’яўляецца дырэктарам акцыянернага таварыства «Мантаж Тэхніка». Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Яшчэ ў студэнцтве вёў шэраг праектаў, займаўся бізнесам. У 2016 годзе спрабаваў балатавацца ў Палату прадстаўнікоў па 108-й Каліноўскай акрузе сталіцы. Аднак раённая выбарчая камісія адмовіла яму ў рэгістрацыі, спаслаўшыся на тое, што 32% подпісаў за яго вылучэнне апынуліся несапраўднымі. Улетку 2016 года, калі ён вылучаўся ў дэпутаты, быў чальцом Камуністычнай партыі Беларусі. З КПБ выйшаў па ўласным жаданні ў канцы 2017 года, уступіў у БСДГ і неўзабаве быў абраны намеснікам старшыні. Размаўляе па-расейску, але ў адным з інтэрв’ю паабяцаў «падцягнуць» беларускую мову.

Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-11-04 11:37:56
Нічога не маю супраць партый. Хіба што цікава "непотопляемость" КХП БНФ.
Дык вось, ніводная з іх непатрэбна грамадству. Ніводная. Іх час стварэння так ці інакш звязаны з часам гарбачоўскай перабудовы. А той у свой час ад палітычнага і эканамічнага тупіка, ў які трапіў камуністычны СССР, бо КПСС не справілася з рашэнням дзяржаўных задач і разам з СССР знікла. Так скончыўся праект рэвалюцыі 1917, якая знішчыла прыватную ўласнасць, багатых і бедных.
Як грыбы пасля дажджа пераменаў сталі з'яўляцца партыі. Іх заснавальнікі глянулі "назад у будучыню", зрабілі перапіс партый, якія існавалі пры царэ Гароху, і зарэгілі па новай. Вось так з'явіліся "партыі будучыні" незалежнай РБ. Беларусь маладая, а партыі з мінулага.
У ЗША дзве партыі багатых, якія патрэбны грамадству, бо трымаюць эканоміку. Нашы партыі убогія, да эканомікі дачынення не маюць і таму непатрэбны грамадству. А каб не было новай рэвалюцыі новы час павінен зачыніць "партыі ліхіх 90-х". Нам партый не трэба.
  • Anatol Starkou
  • 2018-11-04 12:16:49
Дазволь НЧ рэдагаванне:

Нічога не маю супраць партый. Хіба што цікава "непотопляемость" КХП БНФ. Дык вось, ніводная з іх непатрэбна грамадству. Ніводная. Іх час стварэння так ці інакш звязаны з часам гарбачоўскай перабудовы, якая з'явілася з-за палітычнага і эканамічнага тупіка, ў які трапіў камуністычны СССР, бо КПСС не справілася з рашэнням дзяржаўных і эканамічных задач, ды разам з СССР знікла. Так скончыўся праект рэвалюцыі 1917, якая знішчыла прыватную ўласнасць і багатых, зрабіла людзей роўнымі. Як грыбы пасля дажджа гарбачоўскіх пераменаў сталі з'яўляцца партыі. Іх бацькі-заснавальнікі глянулі "назад у будучыню", зрабілі перапіс партый, якія існавалі пры беларускім царэ Гароху, і зарэгілі іх па новай. Так з'явіліся "партыі будучыні" незалежнай РБ. Беларусь маладая, а партыі з дрымучага мінулага. У ЗША дзве партыі багатых, якія патрэбны грамадству, бо трымаюць эканоміку. Нашы партыі убогія, да эканомікі дачынення не маюць, сварацца паміж сабой, і таму непатрэбны грамадству.
  • Anatol Starkou
  • 2018-11-04 12:17:25
А каб не было новай "рэвалюцыі ўбогіх" новы час павінен зачыніць "партыі ліхіх 90-х". Нам партый не трэба.

Больш цікавага на «Новым Часе»: