Партыя Віктара Бабарыкі арыентуецца на 20 тысяч членаў

Пра гэта распавялі ў адмысловым стрыме паплечнікі зняволенага палітыка Максім Баграцоў і Іван Краўцоў. 
Партыя Віктара Бабарыкі «Разам» мае намер сабраць 20 тысяч членаў. Аб гэтым распавялі ў нядаўнім стрыме паплечнікі былога кандыдата ў прэзідэнты Максім Баграцоў і Іван Краўцоў.

Асноўныя тэзісы іх выступу агучыла прэс-служба Віктара Бабарыкі:

▪️ Дзейнасць партыі — гэта не будаўніцтва партызанскай або канспіратыўнай арганізацыі, нам вельмі важна, каб усё было адкрыта.

▪️ Мы ніколі не перадаем асабістыя дадзеныя ніякім дзяржорганам без вашага згоды. База дадзеных знаходзіцца ў бяспечным месцы. Важна разумець, што ўдзел у партыі — гэта публічная дзейнасць.

▪️ Бліжэйшая задача — правесці ўстаноўчы з'езд у канцы траўня. Мы дзейнічаем у рамках Закона аб партыях, ведаем, што да яго рыхтуюцца змены. І калі яны з'явяцца — будзем адаптавацца. На ўстаноўчы з'езд трэба сабраць 1000 чалавек. Але нават калі неабходная колькасць удзельнікаў павялічыцца, як кажуць, да 3000, не думаю, што гэта будзе для нас праблемай.

▪️ Мы арыентуемся на 20 000 чалавек. Разлічваем, што да канца лета мы гэтай лічбы дасягнем.

▪️ Зараз уся большасць сканцэнтравана на тым, як пабудаваць сістэму грамадскага ўладкавання, на прынцыпах таго, як павінна жыць грамадства, а не на ўжытковых дробных праблемах.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: