ПАРЕ пакінулі сем краін з-за аднаўлення паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі

Парламенцкую асамблею вырашылі пакінуць дэлегацыі Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Славакіі і Украіны.
Гэта рашэнне на сваёй старонцы ў Facebook апублікаваў кіраўнік украінскай дэлегацыі Уладзімір Ар'еў.

Як дэлегаты нашых народаў, мы не можам даць адказ нашым грамадзянам, як Савет Еўропы абараняе іх правы, калі ён больш зацікаўлены ў абароне дабрабыту агрэсара, чым ахвяраў агрэсіі і рэпрэсій, — напісаў Ар'еў.

Ён заявіў, што будучыня Савета Еўропы пад пагрозай, а вяртаннем Расіі ён падае няправільныя сігналы.

Паўнамоцтвы РФ у ПАРЕ былі адноўлены ў пачатку гэтага тыдня, расійская дэлегацыя ўжо вярнулася да працы.
Чытайце таксама: Расія вяртаецца ў ПАРЕ. Час на Беларусь?
Паводле echo.msk.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!