Пашкоджаная калашына даражэй. Хлопца ўзялі пад варту, дома засталіся дзіця і бабуля-інвалід

18 верасня, на трэці дзень судовага разгляду ў Маладзечанскім судзе крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаным з ужываннем гвалту) была змененая мера стрымання аднаму з абвінавачаных — Паўлу Пяскову — з хатняга арышту на заключэнне пад варту, паведамляе "Вясна".


Такое рашэнне было ініцыяванае начальнікам Маладзечанскага РАУС праз дзяржабвінаваўцу па прычыне таго, што нібыта Пяскоў збіраецца з'ехаць за межы тэрыторыі Беларусі. Паўла Пяскова затрымалі прама ў зале суда.

Дзяржаўны абвінаваўца Габруковіч пасля допыту ў судзе ўсіх сведак па гэтай справе раптоўна зачытаў ліст начальніка Маладзечанскага РАУС Вадзім Прыгара, што маецца аператыўная інфармацыя аб тым, што Павел Пяскоў збіраецца з'ехаць за межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Суддзя Вікторыя Паляшчук прыняла рашэнне змяніць меру стрымання з хатняга арышту на заключэнне пад варту. За 10 хвілін да абвяшчэння рашэння суда пад будынак суда прыехаў аўтазак. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паўла Пяскова прама ў зале суда. Верагодна, Паўла змесцяць у ізалятар часовага ўтрымання Маладзечанскага РАУС.

sud._peskovjpg.jpgЗатрыманне Паўла Пяскова ў зале суда

Як перадае з залы суда праваабаронца "Вясны" Аляксей Лойка, у Паўла Пяскова на ўтрыманні знаходзіцца дзіця 6 гадоў, таксама ён ажыццяўляе дагляд за бабуляй з інваліднасцю першай групы.

Нагадаем, 16 верасня суд Маладзечанскага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, удзельнікаў акцыі салідарнасці 19 чэрвеня, на якой маладзечанцы адбілі ў сілавікоў затрыманага. Кадры патасоўкі каля міліцэйскага мікрааўтобуса выклікалі вялікі рэзананс, бо адным з відэа бачна, што ў нейкі момант у руках аднаго з АМАПаўцаў апынуўся пісталет.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: