Пашырыць санкцыі, спыніць крэдытаванне. Еўрапарламент сёння прагаласуе за рэзалюцыю па Беларусі

Еўрапейскі парламент паставіць у чацвер на галасаванне рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі з асуджэннем улады і з падтрымкай апазіцыі, у ліку іншых мер мяркуецца патрабаванне санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі.

У ходзе дыскусіі на пленарнай сесіі ў Брусэлі і ў прадстаўленых праектах рэзалюцый дэпутаты назвалі, выбары ў Беларусі 9 жніўня "не свабоднымі, не справядлівымі". Па іх словах, Мінск не накіраваў своечасовага запрашэньні БДІПЧ/ АБСЕ, што "прывяло да адсутнасці незалежных міжнародных назіральнікаў".

Еўрапарламент, гаворыцца ў адным з праектаў рэзалюцыі, "цвёрда падтрымлівае народ Беларусі і падкрэслівае неабходнасць мірнага і дэмакратычнага ўрэгулявання цяперашняга крызісу пры падтрымцы незалежных і свабодных СМІ і моцнай грамадзянскай супольнасці; падтрымлівае заклік беларускага народа да новых свабодных, справядлівых, празрыстых і інклюзіўных выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і пад наглядам незалежных назіральнікаў".

Еўрапарламент мае намер заклікаць выканаўчыя органы ЕС і краін-чальцоў "аператыўна працаваць над мэтанакіраванымі санкцыямі ў дачыненні да асоб, адказных за гвалт, рэпрэсіі і фальсіфікацыю вынікаў выбараў, уключаючы Аляксандра Лукашэнку".

Дэпутаты заклічуць Брусэль і ўрады краін ЕС "вывучыць магчымасць пашырэння санкцыйнага спісу з мэтай ўключэння расійскіх грамадзян, якія падтрымліваюць цяперашні рэжым у Беларусі".

Дэпутаты запатрабуюць "неадкладнага спынення гвалту і незаконных затрыманняў,неадкладнага і безумоўнага зняцця ўсіх абвінавачванняў з праваабаронцаў, актывістаў, журналістаў і іншых асоб, адвольна затрыманых або асуджаных".

У праектах рэзалюцый ўтрымліваюцца заклікі да выканаўчых структураў ЕС і ўрадаў "ўзмацніць узаемадзеянне ЕС з актывістамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцамі, незалежнымі прафсаюзамі і незалежнымі СМІ ў Беларусі і за мяжой".

Ім ЕС павінен аказваць фінансавую падтрымку, адначасова адмаўляючыся ад любога фінансавання ўрада. Прапануецца прыпыненне крэдытаў Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (ЕІБ), Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).

Сярод іншых мер, дэпутаты называюць прыём беларусаў, якія шукаюць прытулку ў ЕС, праграмы стыпендый для студэнтаў, адлічаных з беларускіх універсітэтаў, фінансавую і акадэмічную падтрымку беларускіх навукоўцаў, адкліканне рашэння нацыянальных федэрацый аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2021 года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: