Паўла Севярынца хочуць судзіць за сустрэчу людзей з Акрэсціна

Да сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які з 31 сакавіка адбывае ў ЦІП па вуліцы Акрэсціна 10 сутак арышту за абарону Курапатаў, прыйшлі следчыя з Маскоўскага РАУС.

Яны склалі ў дачыненні да яго адміністратыўны пратакол за тое, што ён 30 сакавіка разам з Міколам Статкевічам і Уладзімірам Някляевым разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг, сустракаючы людзей, што вызваляліся з Акрэсціна.

Таксама сустаршыня БХД бачыў, як на яго складаюць пратакол за акцыю ля КДБ 31 сакавіка. "Але позваў у суд яму пакуль не прыходзіла, таму наконт суду ў панядзелак нічога невядома. Але Паша падазрае, што яго хочуць пратрымаць як мага даўжэй і таму прасіў чакаць яго ў панядзелак ля Цэнтральнага суду”, — адзначыла жонка палітыка Вольга Севярынец.

Паводле яе, Павел Севярынец адмовіўся падпісваць пратаколы і замест гэтага прачытаў лекцыю следчым. "Трымаецца бадзёра, але настройваецца, што яшчэ штосьці будзе”, — дадала яна.

bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: