Павел Латушка хоча стварыць палітычную партыю

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заявіў пра намер стварыць сваю партыю, паведамляе «Еўрарадыё».

Павел Латушка. Фота «Еўрарадыё»

«Парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка — найлепшы спосаб пазбегнуць паўтарэння дыктатуры ў будучыні. Ініцыяванне стварэння партыі — гэта таксама інструмент для ціску на рэжым у сучаснасці, які дэманструе нашу абсалютную веру ў перамогу», — заявіў ён.

На думку Латушкі, ствараць новую партыю трэба яшчэ да сыходу Аляксандра Лукашэнкі, «каб мець магчымасць своечасова адрэагаваць на палітычны вакуум, які ўтворыцца пасля гэтай падзеі».

Латушка ўсведамляе, што новую партыю цяперашняя ўлада не зарэгіструе, але разлічвае зрабіць гэта, «як толькі ў краіне з'явяцца палітычныя і прававыя ўмовы».

Пры гэтым Народнае антыкрызіснае ўпраўленне працягне сваю дзейнасць.

Раней пра стварэнне сваёй партыі «Разам» абвясціў палітвязень Віктар Бабарыка. Паводле яго прэс-службы, у першыя ж дні туды запісаліся каля чатырох тысяч чалавек.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: