Павел Латушка пракаментаваў плануемы візіт Лукашэнкі ў Маскву

«Адзіным дакументам, з якім пагодзяцца і беларускі народ, і сусветная супольнасць, можа стаць рашэнне аб адстаўцы». Кіраўнік НАК Павел Латушка — пра заяву Лукашэнкі.
— У сувязі з намерамі Лукашэнкі прыняць чарговыя «лёсавызначальныя» рашэнні за спіной беларускага народу напярэдадні візіту ў Маскву, Народнае антыкрызіснае кіраванне лічыць неабходным заявіць, што нелегітымны прэзідэнт не мае права ні выступаць ад імя беларускага народу, ні падпісваць якія-небудзь міжнародныя дамовы.

Любыя яго рашэнні, якія у тым ліку могуць паставіць пад пагрозу суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, не будуць мець юрыдычнай сілы. Адзіным дакументам, з якім пагодзяцца і беларускі народ, і сусветная супольнасць, можа стаць рашэнне Лукашэнкі аб адстаўцы, — заявіў Латушка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: