Павел Латушка выказаў салідарнасць з расіянамі

Зварот Латушкі размешчаны ў яго тэлеграм-канале.
Кіраўнік НАК Павел Латушка - пра беларусаў і расіян:

«Мы выказваем салідарнасць з расійскім народам, які так жа, як і беларускі, мірна змагаецца за свае правы. Мы ўжо бачым - і гэта вельмі важна, - што гэтая салідарнасць ўзаемная. Зараз на вуліцах гарадоў Расіі гучаць лозунгі «Жыве Беларусь» і «Беларусь, мы з табой». А на вуліцах беларускіх гарадоў падтрымліваюць Навальнага і расіян. Так адбываецца, таму што ў нашых пратэстаў ёсць агульнае: улада, якая адарвалася ад рэальнасці. Гэта сапраўдная інтэграцыя знізу.

Шмат разоў і Каардынацыйны савет, і Народны антыкрызіснае кіраванне звярталіся да кіраўніцтва Расіі, каб яно дало ацэнку тых падзей, якія адбываюцца ў Беларусі. Каб расійская ўлада выразна прамовіла, як яна ставіцца да таго, што ў Беларусі затрымліваюць дзясяткі тысяч мірных людзей, а крымінальныя справы па фактах забойстваў і гвалту ніхто не расследуе. Мы адпраўлялі аўдыёзапіс з выказваннямі [экс-кіраўніка ГУБАЗіК Мікалая] Карпенкова, які заклікаў страляць у мірных дэманстрантаў на паразу і будаваць для іх лагера. Але мы так і не атрымалі ніводнага адказу на гэтыя запыты.

Мы ўсе знаходзімся ў вельмі важным гістарычным моманце, калі адбываецца барацьба за базавыя правы: выказваць сваё меркаванне, ўплываць на важныя рашэнні ў краіне, уплываць на ўладу і выбіраць яе. Па кадрах з Расіі мы бачым, што людзі там так жа, як і ў Беларусі, выходзяць на мірны пратэст. Усё гэта матывуе беларусаў і расіян быць салідарнымі і быць разам у барацьбе за правы, якія ў нас скралі.

У Беларусі ўжо ёсць выразны запыт у грамадства - гэтая ўлада павінна сысці. Як будзе ў Расіі, будзе залежаць ад таго, як Крэмль далей будзе рэагаваць на мірны пратэст.

Думаю, што ўлады Расіі цяпер будуць сканцэнтраваны на сваіх праблемах, якія будуць толькі нарастаць. Мы бачым, як у суседняй краіне народ выходзіць і ў мінус 30, і ў мінус 40.

Мы павінны яшчэ раз зразумець: усё ў нашых руках. Хопіць глядзець на Захад ці Усход. Вырашаць праблемы беларусаў павінны самі беларусы.

Поспеху беларусам і расіянам - мы разам!»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: