Павел Латушка: заўтра Савет міністраў замежных спраў ЕС абмяркуе чацвёрты пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

Павел Латушка паведаміў аб гэтым у сваім тэлеграм-канале.
«Працэдура падрыхтоўкі санкцыйнага пакету прадугледжвае канфідэнцыяльнасць, аднак можна зыходзіць з таго, што Еўрасаюз пашырыць санкцыйныя спісы суддзяў і чыноўнікаў, а таксама сілавікоў. Больш за тое, Еўрасаюз, дзейнічаючы досыць асцярожна ў плане санкцый, вельмі сур'ёзна падышоў да прапрацоўкі комплекснага юрыдычнага падыходу.

Варта падкрэсліць, што шэраг краін ЕС не абмяжуецца толькі санкцыямі. Ужо ствараецца міжнародны механізм па расследаванні злачынстваў спецслужбаў і МУС супраць беларускага народу, у прыватнасці, ужо актыўна фармуецца адпаведная факталагічная доказная база. Ніхто са злачынцаў не сыдзе ад адказнасці», - заявіў палітык.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: