Павел Латушка зноў звярнуўся да дэлегатаў «Усебеларускага народнага сходу»

У сваім тэлеграм-канале Латушка апублікаваў зварот.
Кіраўнік НАК Павел Латушка зноў звярнуўся да дэлегатаў «Усебеларускага народнага сходу».

На сваім канале Латушка анансаваў наступнае:

Усе дэлегаты т.зв. УНС, якія не заявяць аб адмове ўдзельнічаць у ім, будуць публічна дададзены ў АКРЗ і ўключаны ў санкцыйныя спісы. Ужо праз 10 дзён у АКРЗ з'явяцца першыя прозвішчы. Спіс будзе абнаўляцца кожныя 10 дзён - аж да 10 лютага 2021.

 «Даючы сваю згоду на ўдзел у т.зв. УНС, вы павінны ўсведамляць, на што падпісваецеся. Лукашэнка ўжо з ног да галавы замазаў у крымінальных артыкулах сілавікоў, якія згаджаліся выконваць яго злачынныя загады. Цяпер ён замажа вас. Калі не адмовіцеся», — папярэдзіў дэлегатаў Павел Латушка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: