Павел Севярынец: Дзеянні Лукашэнкі робяцца небяспечнымі для жыцця беларусаў

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец у сваім чарговым стрыме на Фэйсбуку прааналізаваў апошнія падзеі ў Беларусі, звязаныя з пандэміяй каронавірусу.
Усе апошнія дзеянні і заявы Аляксандра Лукашэнкі палітык назваў небяспечнымі для жыцця грамадзян краіны і заклікаў не падпарадкоўвацца яго загадам — не адпраўляць сваіх дзяцей у школу, не ісці на суботнік і парад. «А калі эпідэміялагічная сітуацыя палепшыцца, трэба распачаць мірныя масавыя пратэсты, бо Лукашэнка павінен сыйсці», — заявіў Павел Севярынец.

— Ніхто не пачуе голас 5000 чалавек, якія падпісалі петыцыю. Калі іх будзе мільён, гэта будзе ўжо сур’ёзна. Ніхто не пачуе голас пікетчыка, які выйшаў: «Ярмошына, вярні выбары!». Калі выйдуць людзі ў Менску на масавую мірную маніфестацыю — гэта ўбачыць увесь свет. І што самае важнае, убачыць наш народ — які пакуль дрэмле, спіць.

Павел Севярынец у сваім стрыме таксама адзначыў, што сёння трэба актыўна спрыяць шматлікім валанцёрскім ініцыятывам, якія створаны грамадзянамі для дапамогі медыкам у змаганні з каронавірусам.

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: