Павел Севярынец: «Рэжыму дармаедаў пара на выхад»

Сустаршыня БХД Павел Севярынец пракаментаваў прэс-службе партыі новую рэдакцыю сумна вядомага дэкрэта «пра дармаедаў».
— Да якога ж дна подласці трэба дайсці, каб, жывучы за народныя грошы, гэты самы народ абдзіраць да крыві — і пры гэтым тыцкаць яму, народу, «дармаедствам»!

Бо не патрэбныя Беларусі 50 тысячаў чыноўнікаў, тысячы «бюджэтных» бээрэсэмаў, ідэолагаў, гэбістаў, райвыканкамы на 300—400 бюракратаў, якія гадамі шукаюць альбо выдумваюць гайкі, каб закруціць яшчэ парачку.

Сказаў жа вам, дармаедам, народ летась: сыходзьце! Спалохаліся, вывелі на вуліцы міліцыю ды войскі, адпаўзлі, бо захістаўся трон. Аддыхаліся. Не, трэба давесці ўсім: маўляў, мы крутыя, мы вас, гадаў, усё роўна прыціснем.

Калі вы такія крутыя — крамлёўскіх бандытаў адсюль павыганяйце. А народ пакіньце у спакоі. І сыходзьце.

Рэжыму дармаедаў пара на выхад! — заявіў Павел Севярынец.


Чытайце таксама: «Дэкрэт ужо не той»
bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!