Пенсіянеркі з Бабруйска на прыёме ў Качанавай пагражалі пачаць галадоўку

13 ліпеня старшыня Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава правяла прыём у Лепелі.


На сустрэчы з ёй запісаліся дзве прадстаўніцы ініцыятывы "Супраць беззаконня ў пракуратуры і судах" з Бабруйска. Аднак у дзень прыёма ім сказалі, што ўдзельніц іх ініцыятывы проста выкраслілі са спісу, — паведамляе udf.by.


Па словах адной з жанчын, Валянціны Міхайлаўне, гэта было распараджэнне Крысціны Побаль, першай замначальніцы галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян АП.

Калі жанчыны сталі ўзбурацца і настойваць на прыёме, гэта выклікала у Побаль рэакцыю ў адказ:

— Трэба было бачыць, як яна груба пачала нам указываць зайсці ў нейкі пакой. І як па-хамску пачала загадваць нам сесці і замаўчаць. І толькі пасля таго, як я зрабіла ей заўвагу. каб яна зразумела, з кім размаўляе, і што мы прыйшлі не да яе ў дом, яна супакоілася і сышла — распавяла Валянціна Каваленка.

Пасля гэтага жанчын з Бабруйску ўсе ж прынялі. Галоўнае пытанне, якое іх цікавіла, датычылася адпісак чыноўнікаў і судоў:

— Пытанне адпісак датычыцца не толькі нас, але і бальшыні грамадзян краіны. Сістэма ўжо выпрацавала механізм, калі замест адказаў па сутнасці даюцца фармальныя адпіскі. Але адразу магу сказаць, што нам нічога як след не паабяцалі. Яна (Качанава) нас выслухала, сказала - будзем думаць, што рабіць. Астатнія сядзелі і маўчалі, — падзялілася пабачаным пенсіянерка.

Валянціна Каваленка і Любоў Санкевіч прывезлі ў Лепель калектыўны зварот удзельнікаў ініцыятыўнай групы з патрабаваннем да галавы Адміністрацыі стварыць працоўную групу па вывучэнні праблемы адпісак і дакласці аб ей кіраўніку дзяржавы.

— Мы сказалі Качанавай, што ніколі не пагадзіся з адпіскамі і не спынімся. Будзем выходзіць на пікеты, а калі спатрэбіцца, будзем аб'яўляць яшчэ і галадоўку. Лепш вырашыць гэтую праблему спакойна і не здзеквацца з людзей.

У лічбах: каб трапіць на прыём да Качанавай, пенсіянеркі з Бабруйска праехалі ў Лепель і назад каля 500 кіламетраў. Чаканне ў чарзе на прым у жанчын заняла каля сямі з паловай гадзін. Да абеду, па словах Валянціны Каваленка, на кожнага прыманага ў чыноўнікаў сыходзіла каля 20 хвілін. Калі журналісты дзяржаўных СМІ скончылі здымкі і з'ехалі, людзі сталі выходзіць з кабінета праз 5-7 хвілін.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: