Перад цыганамі Магілёва ўсё ж выбачыліся

Магілёўскія цыганы заяўляюць, што перад імі выбачылася за падзеі 16 траўня кіраўніца прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Качанава, піша Свабода.

Гэта адбылося 23 траўня на сустрэчы чыноўнікаў з прадстаўнікамі цыганскай супольнасці. Акрамя Качанавай на сустрэчы было кіраўніцтва Магілёва і вобласці.

Незалежных журналістаў на сустрэчу не пусцілі.

Раней сёння ж міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч сказаў у Палаце прадстаўнікоў, што «ў міністра няма ні прычыны, ні падстаў прасіць прабачэння перад цыганамі».

Магчыма, такім чынам дзяржава вырашыла «малой крывёй» замяць канфлікт, адправіўшы выбачацца жанчыну, якая насамрэч не мае ніякага дачынення да вобшукаў і збіццяў, аднак нейкім чынам асацыюецца з дзяржуладай.

Паводле svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!