Перамовы Лукашэнкі і Пуціна «сам-насам» працягнуцца некалькі дзён

Кіраўнікі Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць перамовы ў Сочы па большай частцы ў фармаце сам-насам, пры неабходнасці прыцягваючы да гутаркі профільных міністраў і куратараў тых або іншых напрамкаў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Ён нагадаў, што 13 лютага ў Сочы «дзень расійска-беларускіх адносін». «Сёння днём пачнуцца зносіны кіраўнікоў Расіі і Беларусі, а таксама дэлегацый», — адзначыў прадстаўнік Крамля, дадаўшы, што з расійскага боку ў склад дэлегацыі ўвойдуць першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Антон Сілуанаў, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Казак, міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін, амбасадар Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч, памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.

«Будзе і кароткая сесія ў складзе дэлегацый, але большую частку часу кіраўнікі збіраюцца мець зносіны ўдваіх, прыцягваючы да размовы па меры неабходнасці профільных куратараў», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, размова двух лідараў «плануецца фактычна на цэлы дзень, пры гэтым яна не абмяжуецца адным днём». «Ужо запланавана, што так ці інакш кантакты будуць працягвацца паміж Пуціным і Лукашэнкам заўтра і нават паслязаўтра», — дадаў ён.

Як раней паведамляла прэс-служба Крамля, кіраўнікі дзвюх дзяржаў 13 лютага ў Сочы «абмяркуюць ключавыя пытанні двухбаковага парадку дня і перспектывы развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы». Гэта першая ў новым годзе сустрэча Лукашэнкі і Пуціна, якія ў канцы мінулага года сустракаліся двойчы — 25 і 29 снежня. У цяперашнім графіку лідараў перапынак паміж перамовамі зноў акажацца невялікім — ужо ў пятніцу, 15 лютага, Пуцін і Лукашэнка правядуць яшчэ адну сустрэчу з удзелам сваіх міністраў, якія курыруюць сферы адукацыі, культуры і спорту.

ТАСС

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!