Петыцыю да кампаніі Yara з заклікам спыніць супрацу з «Беларуськаліем» падпісалі больш за 34 тысячы чалавек

Аўтары петыцыі заклікалі найбуйнейшага пакупніка мінеральных угнаенняў Yara International спыніць супрацоўніцтва з «Беларуськаліем».
Яны лічаць, што спробы Yara паўплываць на кіраўніцтва «Беларуськалія», каб яно перастала парушаць правы працоўных і пераследаваць страйкоўцаў, не дадуць плёну.

«Кампанія знаходзіцца пад поўным кантролем незаконнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і проста ня мае магчымасці рабіць тое, што правільна з гледжання закону і этыкі».

«Беларуськалій» ёсць адной з асноўных крыніц фінансавання АМАПу Лукашэнкі, а таксама КДБ і атрадаў катаванняў, якія нясуць адказнасць за зняволенні, згвалтаванні, катаванні і пераслед дзясяткаў тысяч людзей», – гаворыцца ў петыцыі.

«Мы ўпэўненыя, што з вашай падтрымкай Беларусь у самы блізкі час стане свабоднай», – пішуць аўтары петыцыі.

У студзені Yara International завіла, што трымаецца ўніверсальнага парадку дня ў галіне правоў чалавека, у тым ліку права на страйк, і падтрымлівае вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека ў асуджэнні парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Яна выказала спадзяванне, што «Беларуськалій» будзе паважаць правы работнікаў і ўстрымлівацца ад рэпрэсіўнай палітыкі.

Кіраўніцтва «Беларуськалію» заявіла, што гатова працягваць узаемадзеянне з Yara International, зняць дысцыплінарныя спагнанні з работнікаў, а звольненых раней – прыняць назад.

У адказ страйкам «Беларуськалію» заявіў, што аднаўленне кантрактаў магчымае толькі ў выпадку выканання ранейшых патрабаванняў:

спыненьне пераследу за грамадзянскую пазіцыю,
вызваленне палітвязняў і ўдзельнікаў мірных пратэстаў,
пачатак крымінальных спраў у дачыненні да сілавікоў,
прыцягненне Аляксандра Лукашэнкі і Лідзіі Ярмошынай да адказнасці за фальсіфікацыю выбараў.
Страйкам заклікаў кампанію Yara разарваць кантракт з «Беларуськаліем».


Радыё Свабода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: