Петыцыю за вызваленне Ціханоўскага за суткі падпісалі больш за 1000 чалавек

У панядзелак яе падаюць у ЦВК і пракуратуру.
Больш за 1000 чалавек падпісалі за суткі петыцыю з патрабаваннем вызваліць блогера, кіраўніка штаба прэтэндэнткі на пасаду прэзідэнта Святланы Ціханоўскай Сяргея Ціханоўскага, які быў затрыманы падчас збору подпісаў у Гродне 29 траўня.

«Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Беларусі, патрабуем неадкладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага і затрыманых разам з ім членаў яго каманды. Пікет, на якім затрымалі Сяргея, быў законным і мірным. Затрыманне Сяргея Ціханоўскага з'яўляецца грубым парушэннем яго канстытуцыйных правоў удзельнічаць у выбарчай кампаніі і ціскам на каманду прэтэндэнта на кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. Патрабуем пакараць усіх вінаватых у арганізацыі правакацыі, скіраванай супраць Сяргея і яго каманды 29 мая ў Гродне. Мы патрабуем забяспечыць законнасць і роўныя магчымасці для правядзення выбарчай кампаніі ўсіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Беларусі», — гаворыцца ў петыцыі.

Падаваць петыцыю ў ЦВК і пракуратуру нацыянальны каардынатар кампаніі назірання “Права выбару” Віталь Рымашэўскі будзе ў панядзелак, 1 чэрвеня, каля 11:30.

Падпісаць петыцыю можна па спасылцы.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: