Пікет памяці зніклых палітыкаў выклікаў пытанні ў выбарчай камісіі

Пікет прайшоў 16 верасня, у дзень 20-годдзя са дня знікнення сябра Палітрады АГП Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага. Пікет памяці адбыўся падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдата ў дэпутаты, лідара Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Казлова, якога цяпер выклікаюць у акруговую камісію.
Фота: фэйсбук АГП

Фота: фэйсбук АГП

Аб гэтым паведамляецца на старонцы партыі ў фэйсбуку. Мікалай Казлоў павінен з'явіцца ў камісію 18 верасня а 17.00.

На пікет прыйшоў прадстаўнік камісіі з папярэджаннем. На яго думку, подпісы трэба збіраць без падобных заяваў.

Лідар АГП Мікалай Казлоў збірае подпісы за сваёй вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105 у Мінску.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!