Пяскоў пра «дыпламат» Лукашэнкі: «Нічога асаблівага там няма»

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў тэчцы з дакументамі па інцыдэнце з самалётам Ryanair, якую на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у Сочы прывёз Лукашэнка, «нічога асаблівага няма».


«Не, падрабязней даведацца нельга (...) Нічога асаблівага там няма. Беларускі бок падаў усю інфармацыю», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне пра змесціва тэчкі, перадае Беларускі партызан са спасылкай на «Інтэрфакс-Захад».

Пры гэтым ён не выключыў, калі будуць нейкія дадатковыя пытанні, то, відавочна, Мінск будзе гатовы даць і іншыя звесткі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: