Пяскоў назваў супадзеннем узнагароджанне Кадырава і арышты ў справе Нямцова

Ён адзначыў, што афармленне ўзнагародных дакументаў ідзе некалькі месяцаў.
 

 



Фота — ТАСС


Супадзенне па часе інфармацыі аб узнагароджанні ордэнам кіраўніка Чачні і арышце падазраваных у забойстве палітыка Барыса Нямцова прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў назваў выпадковым. У каментары РБК Пяскоў падкрэсліў, што наданне ўсіх узнагарод, у тым ліку Кадыраву, планавалася даўно, а афармленне ўзнагародных дакументаў займае некалькі месяцаў.

Указам ад 8 сакавіка Уладзімір Пуцін узнагародзіў Рамзана Кадырава ордэнам Пашаны. Кіраўнік Чачні атрымаў узнагароду "за дасягнутыя працоўныя поспехі, актыўную грамадскую дзейнасць і шматгадовую добрасумленную працу".

Нагадаем, што якраз 8 сакавіка Басманны суд Масквы арыштаваў пяцярых падазраваных па справе аб забойстве Нямцова — Заура Дадаева, Анзора Губашава, Шагіда Губашава, Тамерлана Эскерханава і Хамзата (Рамзана) Бахаева. Абвінавачанне ў забойстве расійскага апазіцыянера пакуль выстаўленае толькі Зауру Дадаеву і Анзору Губашаву. Па версіі следства, яны маюць дачыненне як да арганізацыі, так і да ажыццяўлення забойства.

Заур Дадаеў быў намеснікам камандзіра батальёна "Поўнач" МУС Чачні. Рамзан кадыраў выказаў упэўненасць, што па справе правядуць расследаванне, якое пакажа, ці сапраўды вінаваты Дадаеў, якога ён лічыць сапраўдным патрыётам Расіі, гатовым аддаць за радзіму жыццё.

euroradio.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: