Пол Гобл: Пуцін — разбуральнік Расіі, а не збіральнік земляў

Пуцін хоча застацца ў гісторыі як збіральнік расейскіх зямель, але застанецца як найвялікшы разбуральнік рускай дзяржаўнасці — вядучы амерыканскі аналітык Пол Гобл (Paul Goble), у мінулым дарадца Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША і экспэрт ЦРУ распавёў «Голасу Амерыкі» аб магчымых наступствах расейскага ўмяшання ў Крыме.



Калаж з блога paus144


— Якое ў вас меркаванне з нагоды падзей, якія адбываюцца ў Крыме?
 

— Сапраўды гэтак жа, як у любым галасаванні на Паўночным Каўказе, адсоткавыя суадносіны вынікаў рэфэрэндуму былі зададзены задоўга да адкрыцьця выбарчых участкаў. Таму мне зусім не цікавыя вынікі: я ўпэўнены, яны пакажуць, што большасць прагаласавала за тое, каб Крым стаў часткай Расейскай Фэдэрацыі. Значна важней статыстыка (якая таксама, хутчэй за ўсё, будзе сфальсіфікаваная Масквой) карціна ўдзелу насельніцтва ў рэфэрэндуме, якая не настолькі вясёлкавая, як таго хацеў бы Крэмль. Не было колькі-небудзь значнага ўдзелу крымскіх татараў, як і этнічныя ўкраінцы і нават некаторыя расейцы не ўдзельнічалі. Пуцін вырашыў, які вынік ён хоча атрымаць, калі прымаў рашэнне аб правядзенні рэфэрэндуму — менавіта такія лічбы будуць афіцыйна абвешчаныя. Гэта абсалютна сфальсіфікаваны, незаконны і нелегітымны акт. Ёсць верагоднасць таго, што мы зможам даведацца некаторыя дадзеныя аб тым, колькі крымскіх татараў і этнічных украінцаў не ўдзельнічалі ў рэфэрэндуме .

 

— Рэферэндум скончыўся . У Крыме на панядзелак намечаны святочныя мерапрыемствы, канцэрты расейскіх зорак ... Што вы чакаеце пачуць ад афіцыйнай Масквы?
 

— Я ўпэўнены , што расейскі ўрад аб’явіць ўсё гэта трыюмфам нацыянальнага самавызначэння , што Крым — зноў частку Расеі (а з пункту гледжання расейскіх уладаў, ніколі не павінна было быць інакш). Я думаю, што будуць прыняты паскораныя крокі па паглынанні Крыма, магчыма, на працягу некалькіх дзён на паўвостраве будуць устаноўленыя расейскія дзяржаўныя межы, больш расійскіх войскаў будзе перакінута на зноў устаноўленую мяжу паміж зараз ужо расейскім Крымам і Украінай.
 

Вялікая верагоднасць таго, што ў іншых частках Украіны мы ўбачым рост напружання, дырыжорам якога будзе Расея, і я дапускаю , што расейскі ўрад захоча правесці рэфэрэндумы і ў іншых рэгіёнах Украіны, дзе пражываюць этнічныя расейцы. У той жа час, сёння пачнуць уступаць у сілу розныя санкцыі супраць Расеі, якія атрымалі практычна ўсеагульную падтрымку ў Эўропе і ЗША — галасаванне супраць Расеі «12 супраць 1» у Радзе Бяспекі ААН — красамоўнае сведчанне пазіцыі міжнароднай супольнасці ў адносінах да імпэрскіх дзеянняў Расеі. Я думаю, што гэтыя санкцыі будуць балючымі як для народа Расіі, так і для элітаў. Яны раззлуюць многіх людзей з акружэння Пуціна, і, на жаль, у выніку санкцый пацерпіць мноства шараговых расейцаў, таму што эканоміка Расеі, і без таго праблемная, сутыкнецца з сур’ёзнымі цяжкасцямі.

 

— Як, на ваш погляд, Масква будзе адказваць на санкцыі?
 

— Я дапускаю, што Расея паспрабуе аказаць ціск на шэраг краін у спробе пераважыць ўвесь аб’ём заходніх санкцый, а таксама забяспечыць базу для таго, што спадар Лаўроў прапануе як «кампраміс»: «Мы спынім ціск на Літву і не будзем нічога рабіць ў Малдове, калі вы прызнаеце тое, што мы зрабілі ў Крыме». На жаль, некаторыя на Захадзе ўгледзяць у гэтым пазітыўны крок , але гэта не так. Урад Расеі прадэманстраваў абсалютную непавагу да міжнароднага права, да міжнародных пагадненняў, якія ён жа і падпісаў, паказаўшы такім чынам , што Расея не з’яўляецца часткай міжнароднай супольнасці, якая жыве ў згодзе з агульнапрынятымі правіламі.
 

Мы будзем назіраць ўсё большую ізаляцыю Расеі, ужо цяпер няма больш такога клюба, як G8 — гэта значыць не будзе ўжо саміту ў Сочы, і заходнія лідэры замест гэтага збяруцца на саміт G7 ў Лондане. І Расеі, да таго часу, пакуль ёю кіруе ўрад на чале з Уладзімерам Пуціным, не будзе месца ў гэтай арганізацыі. Можна спадзявацца, што на фоне народнай незадаволенасці дзеяннямі Пуціна ў Расеі могуць адбыцца змены, і Расія зменіць курс. На жаль, у кароткатэрміновай пэрспэктыве Ўладзімер Пуцін і тыя аўтарытарныя органы, якія ён кантралюе, будуць рабіць усё, што ў іх сілах, для падаўлення свабоды і грамадзянскай супольнасці ў Расейскай Фэдэрацыі.

 

— Учора прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расейскага прэзідэнта не хвалюе выключэнне з G8. Што, як вы думаеце, хвалюе Пуціна?
 

— Расейскі ўрад ўсведамляе, што эканоміка Расеі мае патрэбу ў даходах ад продажу газу Заходняй Эўропе больш, чым Эўропа мае патрэбу ў расейскім газе. Існуюць шляхі кампэнсацыі дэфіцыту ў выпадку адмовы ад расейскага газу, і я ўпэўнены, яны на парадку дня, у тым ліку і ўлічваючы стратэгічныя рэсурсы ЗША. Эканоміка Расеі, якая ўжо знаходзіцца ў заняпадзе, пацерпіць яшчэ больш. Але яшчэ важней тое, што людзі ў асяроддзі Пуціна вельмі цэняць магчымасць свабодна падарожнічаць на Захад, пасылаць сваіх дзяцей на вучобу ў заходнія ўнівэрсітэты, захоўваць свае грошы ў больш бяспечных заходніх банках — усё гэта цяпер аказалася скампрамэтаваным імпэрскімі дзеяннямі пуцінскага рэжыму.

 

— Фатаздымак дзяржсакратара ЗША Кэры і міністра замежных спраў Лаўрова, зняты ў пятніцу пасля перамоваў у Лондане, надрукавалі практычна ўсе СМІ свету ў якасці ілюстрацыі стану ўзаемаадносін ЗША і Расеі. Як вы думаеце, што адбылося падчас тых перамоваў? І дзе цяпер ЗША і Расея?
 

— Сённяшнія ўзаемаадносіны, да няшчасця, нашмат горшыя, чым калі-небудзь пасля 1987 года. Я думаю, што дзяржсакратар Кэры ў Лондане ўбачыў міністра замежных спраў Расеі, які быў гатовы пакрываць імпэрскую авантуру — па тыпу найгоршых прыкладаў з расейскай гісторыі. Лаўроў паказаў сябе спадчыннікам савецкага дыплямата Андрэя Грамыкі, якога на Захадзе ўсё называлі «Mister No». Дзяржсакратар Кэры сутыкнуўся з адсутнасцю нармальнай мовы дыпляматыі. Я думаю, для многіх на Захадзе гэта стане сігналам аб тым, што рэжым Пуціна не мае намеру гуляць па міжнародных правілах, ён упэўнены, што можа рабіць усё, што заўгодна, выкарыстоўваючы сілу.
 

Магчыма, у расейцаў ёсць шанец на некалькі тактычных перамог у такой гульні, але яны ўяўляюць самі сабе катастрафічны пройгрыш. Калі да гэтай восені дзеці рускіх алігархаў не змогуць патрапіць у заходнія школы, калі расейскія чыноўнікі не змогуць больш захоўваць свае грошы ў заходніх банках і нават не змогуць ездзіць у свае дарагія дамы на Захадзе, набытыя на грошы, магчыма, скрадзеныя ў расейскага народа, — тады ў Маскве будзе сур’ёзны ціск на рэжым з патрабаваннем змяніць курс. Пуцін будзе спрабаваць ігнараваць гэта, але толькі да таго часу, пакуль ён можа.

 

— Вы сказалі, што пасля Крыму Расея захоча правесці рэферэндумы і ў іншых частках Украіны. Якія менавіта вобласці вы маеце на ўвазе?
 

— Я думаю , што Расея паспрабуе спансіраваць напружанне ва ўсходніх абласцях Украіны — з мэтай развалу краіны і анэксіі ўсё вялікіх тэрыторый, спасылаючыся на волю расейскага насельніцтва. Я асабіста перакананы, што нават у Крыме большасці этнічных расейцаў лепш было застацца ў Украіне, калі б ім далі свабоду выбару без запалохвання з боку Масквы і выкарыстання для гэтага расейскіх вайскоўцаў. Але калі задаволіць спэктакль з патрабаваннямі народа і прадставіць яго тэндэнцыйна — як зрабіла Расея ва ўсім, што тычыцца Ўкраіны, — тады можна стварыць бачнасць народнай волі. І я думаю, Расея, без сумневу, будзе спрабаваць прымяніць гэтую ж тактыку ў яшчэ некалькіх гарадах і раёнах Украіны, каб стварыць напружанне, а потым выкарыстоўваць яго для гандлю з Кіевам, для таго каб прымусіць Украіну змірыцца са стратай Крыму. І мы павінны быць гатовыя да такой магчымасці.

 

— Ці зменіць той факт, што Расія правяла рэферэндум ва Ўкраіне, стаўленне Захаду да статусу і патрабаванняў нацыянальных утварэнняў ў Расіі, у прыватнасці на Каўказе і ў іншых рэгіёнах?
 

— Спадзяюся, што так. Я ўпэўнены: тое, што Ўладзімір Пуцін зрабіў у Крыме, паскорыць працэс дэзінтэграцыі расейскай дзяржавы. І хоць Пуцін шчыра хоча застацца ў гісторыі як збіральнік таго, што, на яго думку, з’яўляецца расейскімі землямі, на самай справе ён застанецца разбуральнікам тэрытарыяльнай цэласнасці таго, што мы цяпер называем Расеяй — горшым, чым нават Міхаіл Гарбачоў, якога ён так ненавідзіць. Дзеянні Пуціна ў Крыме не толькі парушаюць міжнароднае права, не толькі ставяць пад сумнеў магчымасць супрацоўніцтва паміж Захадам і Расеяй на вельмі працяглы пэрыяд, але таксама ўяўляюць сабой сведчанне распаду Расейскай Фэдэрацыі.
 

Калі мы азірнёмся на сённяшнія падзеі праз нейкі час, мы зразумеем тое, што многія людзі на Захадзе адмаўляліся прызнаць: Савецкі Саюз распаўся не ад таго, што Гарбачоў пачаў лібэральныя рэформы, а таму, што ён паспрабаваў зноў закруціць гайкі. Імпэрская палітыка Пуціна і спроба захапіць Крым скончыцца тым самым, чым скончылася гарбачоўскай закручванне гаек — развалам Расейскай Фэдэрацыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: