Польскі сейм заклікаў накласці санкцыі на беларускіх функцыянераў, адказных за пераслед палякаў

«Любы, хто ўдзельнічае ў гэтай абсалютна непрымальнай працэдуры парушэння правоў нацыянальных меншасцей, будзе заўважаны, ідэнтыфікаваны польскай дзяржавай», — паведамляе www.polskieradio.pl.



Камісіі Сейма Польшчы па замежных справах і сувязях з суайчыннікамі за мяжой прынялі на падставе аднадушнага ўхвалення заяву, у якой заклікаюць прыняць санкцыі супраць «функцыянераў беларускай улады, якія спрыяюць рэпрэсіям, накіраваным супраць палякаў, якія пражываюць у Беларусі». Дэпутаты таксама заслухалі інфармацыю ўрада аб становішчы польскай меншасці ў Беларусі.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што сітуацыя ў Беларусі развіваецца вельмі дынамічна. Палітык дадаў, што са жніўня назірацца «актывізацыя дзеянняў беларускіх улад, якія абмяжоўваюць усе віды свабод у краіне ў сувязі з пратэстамі пасля фальсіфікаваных — паводле пераканання міжнароднай супольнасці — выбараў». Цяпер пад вартай знаходзяцца пяцёра польскіх актывістаў, сярод іх — старшыня Саюза палякаў Анжаліка Борыс і журналіст Анджэй Пачобут. Намеснік міністра таксама паведаміў, што цяжкасці адчуваюць і прадстаўнікі консульскай службы Польшчы.

Кіраўнік Камісіі Сейма па сувязях з палякамі за мяжой Роберт Тышкевіч заклікаў урад даць ясны сігнал аб тым, што «любы, хто ўдзельнічае ў гэтай абсалютна непрымальнай працэдуры парушэння правоў нацыянальных меншасцей, будзе заўважаны, ідэнтыфікаваны польскай дзяржавай».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: