Польшча дапаможа беларусам спрасціць уезд ў Еўрасаюз

Польшча гатовая спрыяць спрашчэнню ўезду грамадзян Беларусі ў Еўрасаюз.



Фота logists.by

Пра гэта паведаміла намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Рэната Шчэнх пасля заканчэння пасяджэння беларуска-польскай міжурадавай камісіі па справах трансгранічнага супрацоўніцтва, якое адбылося ў Мінску, піша www.sb.by.

Рэната Шчэнх адзначыла, што паглыбленне адносін паміж Беларуссю і Польшчай будзе спрыяць рэалізацыі новых вельмі важных праектаў па развіцці памежнай інфраструктуры, што таксама павысіць эканамічны і турыстычны патэнцыял прыгранічных рэгіёнаў.

Рэната Шчэнх падзякавала беларускаму боку за лібералізацыю і спрашчэнне візавага рэжыму: «Мы — урад Польшчы — са свайго боку дэкларуем гатоўнасць да такога ж спрашчэнні для ўезду грамадзян Беларусі на тэрыторыю Еўрапейскага саюза»

У сваю чаргу намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Яўген Шастакоў заявіў, што Мінск разлічвае на падтрымку Варшавы ў працэсе перамоваў з Брусэлем па пытанні хутчэйшага заключэння пагаднення аб спрашчэнні візавых фармальнасцей і рэадмісіі: «Мы на працягу апошніх гадоў паслядоўна спрашчаем парадак уезду на сваю тэрыторыю для грамадзян больш за 80 краін, уключаючы краіны ЕС і, натуральна, Польшчу», — падкрэсліў намеснік міністра.

 Паводле  www.sb.by.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!