Польшча: прысутнасць Пуціна на гадавіне пачатку Другой сусветнай недарэчная

Адзначаць пачатак агрэсіі супраць Польшчы недарэчна пры ўдзеле лідара краіны, якая ажыццяўляе ваенную агрэсію супраць сваіх суседзяў, заявіў віцэ-прэм'ер Польшчы Сасін.

Залп артылерыі ў дзень 70-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны ў Польшчы

Польскія ўлады лічаць недарэчным прысутнасць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на памятных мерапрыемствах з нагоды 80-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны, якія пройдуць у Варшаве ў верасні 2019 года, піша www.dw.com.

 «Я думаю, што было б недарэчна адзначаць гадавіну пачатку ўзброенай агрэсіі супраць Польшчы з удзелам лідара, які сёння абыходзіцца са сваімі суседзямі такімі ж метадамі», — заявіў намеснік прэм'ер-міністра Польшчы Яцэк Сасін у эфіры польскай радыёстанцыі Polskie Radio 24. Ён падкрэсліў, што Пуцін з'яўляецца «лідарам краіны, якая ажыццяўляе ўзброеную агрэсію супраць сваіх суседзяў».

У той жа час Яцэк Сасін адзначыў, што на цырымонію ў Варшаве з вялікай доляй верагоднасці прыбудзе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Паводле яго словаў, інфармацыя пра тое, што Трамп будзе прысутнічаць на мерапрыемстве, з'яўляецца пакуль неафіцыйнай. «Аднак мы можам з вялікай ступенню ўпэўненасці сказаць, што гэты візіт адбудзецца», — дадаў польскі палітык. Верагодна, наведае Польшчы з нагоды 70-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны Ангела Меркель.

Запрашэнні ўжо адпраўленыя шырокаму колу сусветных лідараў, і Польшча чакае, што памятныя мерапрыемствы з нагоды 80-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны будуць мець міжнародны маштаб.

Пра тое, што Польшча не плануе запрашаць расійскага лідара на мерапрыемствы, звязаныя з памяццю пра пачатак Другой сусветнай вайны, стала вядома ў сакавіку 2019 года. Тады намеснік кіраўніка канцылярыі прэзідэнта Польшчы Павел Муха заявіў, што запрашэнні з Варшавы атрымаюць толькі партнёры па Еўрасаюзе і краіны — чальцы праграмы "Усходняга партнёрства". Тады ж Павел Муха дадаў, што расійскі прэзідэнт не з’яўляецца персонай нон-грата і заўсёды можа прыехаць у Польшчу.

Прадстаўнікі расійскага МЗС заявілі, што «са здзіўленнем успрынялі» такое рашэнне Варшавы. Масква ўгледзела ў гэтым чарговую праяву «скрыўлення светапогляду польскай адміністрацыі, якая ва ўгоду імгненным палітычным “прыярытэтам” сістэматычна фальсіфікуе гісторыю Другой сусветнай вайны і пасляваеннага перыяду», адзначае РБК.

Паводле

 www.dw.com, www.rbc.ru


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!