Дысцыпліна паслухмянасці па-беларуску

 У рамках «беларускай мадэлі эканамічнага развіцця» толькі ад паслухмяных выканаўцаў і можа быць карысць, інакш мадэль пойдзе ў разнос. А стабільнасць, якая разумеецца як нязменнасць, — гэта наша ўсё. Таму актыўныя, самастойныя людзі ёй проціпаказаныя.

На досвітку беларускай незалежнасці адна з недзяржаўных газет апублікавала выдатную па лаканічнасці карыкатуру. Намаляваны быў рэмень з напісанымі на ім трыма Ленінскімі словамі: «Вучыцца, вучыцца, вучыцца».

Мінула чвэрць стагоддзя. Сваёй актуальнасці карыкатура не страціла, пра што і абвясціў адзіны палітык (АП) 5 кастрычніка на палігоне ў Івацэвіцкім раёне падчас агляду ўзораў айчыннай зброі і тэхнікі. Цытую: «Трэба зыходзіць з той сітуацыі, якая ў нас складваецца. Добры рэмень часам таксама карысны для дзіцяці».

Два кароткіх сказы, але колькі яны спараджаюць пытанняў! Па-першае, пра якую сітуацыю ідзе гаворка? Хаос пачатку 1990-х гадоў даўно пераадолены. Бандыцкая прыватызацыя спыненая. Усе мы — нашчадкі бацькоў і дзядоў, якія ўзнялі над Рэйхстагам сцяг перамогі. «Беларуская мадэль эканамічнага развіцця», як і дзяржаўная ідэалогія, аснову якой складае патрыятызм, сталі рэальнасцю. Кожны чытач «Новага Часу» здольны працягнуць спіс дасягненняў.

Па-другое, што трэба разумець пад «добрым рэменем»? Як простаму чалавеку, не надзеленаму, як АП, ад прыроды «інтуіцыяй, харызмай, сілай характару, уменнем вылучыць галоўнае і здольнасцю прыняць аптымальнае рашэнне ў складаных абставінах», адрозніць добры рэмень ад дрэннага? (Пералік станоўчых характарыстык АП я запазычыў у акадэміка Анатоля Рубінава).

Зразумела, у адпаведнасці з законам «Аб звароцах грамадзян і юрыдычных асобаў», можна звярнуцца па параду непасрэдна да АП або хаця б да кіраўніка раённай адміністрацыі. Але калі мне памяць не здраджвае, галоўная характарыстыка нашага часу — хуткасць, а па законе ў чыноўнікаў ёсць месяц на падрыхтоўку адказу. Але за месяц актуальнасць пакарання можа быць страчаная, а гэта негатыўна адаб’ецца на тым, што АП назваў «карысцю для дзіцяці».

Здавалася б, наяўнасць адпаведнага закона вырашыла б праблему. Такую задачу і ставілі перад сабой аўтары канцэпцыі закона супраць хатняга гвалту. Але ж «усё ў законах не прапішаш». Аднак не варта адчайвацца. У народа, які так і не здолеў завяршыць пераход ад традыцыйнай эпохі да мадэрну, на гэты выпадак ёсць справядлівасць, якая «вышэй за закон заўсёды, калі на тое пайшло».

Пра вяршэнства справядлівасці над законам шмат чаго цікавага могуць распавесці кандыдаты ў прэзідэнты, якіх у Беларусі рэгулярна збіваюць падчас выбарчых кампаній. Але гэта тэма для асобнай гаворкі…

Вернемся да карысці лупцоўкі. Вось як яе апісаў сам АП: «Віктар, як старэйшы, часта атрымліваў ад мяне. Сярэдні, Дзіма, ужо бачыў, як Віцю трапляла, і роўненька стаяў побач».

Вось якое, аказваецца, простае тлумачэнне! Карысць — у паслухмянасці! У рамках «беларускай мадэлі эканамічнага развіцця» толькі ад паслухмяных выканаўцаў і можа быць карысць, інакш мадэль пойдзе ў разнос. А стабільнасць, якая разумеецца як нязменнасць, — гэта наша ўсё. Таму актыўныя, самастойныя людзі ёй проціпаказаныя.

Якія пагрозы хавае для аўтарытарнай улады «непоротое поколение», добра вядома з гісторыі Расійскай імперыі. У 1762 годзе Пётр III падпісаў указ аб «Вольнасці дваранства», які, у прыватнасці, забараняў лупцаваць дваран пугамі, што запусціла працэс фарміравання людзей з асабістай годнасцю. І пайшло, і паехала. Ну як тут ні працытаваць правадыра сусветнага пралетарыяту: «Дзекабрысты абудзілі Герцэна. Герцэн разгарнуў рэвалюцыйную агітацыю. Яе падхапілі, пашырылі, умацавалі, загартавалі рэвалюцыянеры-разначынцы, пачынаючы ад Чарнышэўскага і заканчваючы героямі "Народнай Волі"».


Напярэдадні двухсотгадовага юбілею

Што агульнага паміж рэменем як крыніцай усеагульнай карысці і дружным галасаваннем беларусаў на рэферэндуме ў 1996 годзе супраць адмены смяротнай кары? А ў тым, што галасаванне было дружным, сумнявацца не даводзіцца. І справа тут не ў працэнтах, абвешчаных ЦВК (67% ад колькасці тых, хто меў права ўдзельнічаць у рэферэндуме). Апытанні НІСЭПД унікальную крыважэрнасць беларусаў неаднаразова пацвярджалі.

Апошні раз пытанне пра неабходнасць адмены смяротнага пакарання незалежныя сацыёлагі задавалі ў сакавіку 2016 года. Супраць адмены выказалася 52%, за — 36% і 12% не здолелі вызначыцца з адказам. Варта заўважыць, што ўзровень крыважэрнасці сярод жанчын апынуўся вышэйшым, чым сярод мужчын, — 55% vs. 47%.

Гендарны перакос у НІСЭПД патлумачылі тым, што «пры выбары паміж стабільнасцю і зменамі жанчыны ў большай ступені схільныя аддаваць перавагу стабільнасці, а на ролю галоўнага гаранта стабільнасці ў культуры беларускай «большасці» ў моцнай (такім чынам, рэпрэсіўнай) дзяржавы няма канкурэнтаў».

Да культуры апеляваў і АП, калі тлумачыў карысць рэменя: «Гэта наша традыцыя, наша жыццё, і мы будзем выхоўваць так, як трэба». А нашы традыцыі не варта блытаць з традыцыямі не нашымі, г. зн. еўрапейскімі: «Дзесьці хтосьці ляпнул — аб супрацьдзеянні гвалту ў сям’і. Гэта цяпер модная фармулёўка на Захадзе. У іх хутка семʼяў не будзе: мужык з мужыком ажэніцца або замуж павыходзіць. Дзяцей няма каму нараджаць. А мы ў іх запазычваем нейкія нормы паводзін у сямʼі».

Аўтар цытаты — праваслаўны атэіст. А ці мог бы яе вымавіць атэіст ісламскі? Асабіста я перашкодаў для гэтага не бачу.

Прынята лічыць, што ў аснове культуры Усходу ляжыць калектывізм, а Захаду — індывідуалізм. Але як дзейнічаюць заходнія індывідуалісты, калі сутыкаюцца з непапулярнымі рашэннямі ўрада? Яны самаарганізуюцца і з дапамогай палітычнай актыўнасці спрабуюць дамагчыся такіх законаў адмены або карэкціроўкі.

Па колькасці непапулярных, а часам і папросту ідыёцкіх рашэнняў наша ўлада — не канкурэнт заходняй. Але як паводзіць сябе ў такім выпадку «чалавек савецкі», а ў цяперашні час яго постсавецкі правапераемнік? Ён ціха і ў адзіночку абыходзіць закон, як можа. Строгасць законаў у нас кампенсуецца неабавязковасцю іх выканання. Двухсотгадовы юбілей гэтага базавага прынцыпу айчыннай культуры хутка будзе адзначаць уся прагрэсіўная постсавецкая грамадскасць.

Але змагацца з несправядлівасцю заходні чалавек можа і ў адзіночку. Звернемся па каментар да культуролага Андрэя Пеліпенкі: «Што робіць герой амерыканскага баевіка, дзе тыповыя мадэлі паводзінаў заходняга чалавека пададзеныя ў завостраным, часта да прымітыўнасці выглядзе, калі ён сутыкаецца са свавольствам і гвалтам? Бярэ вінтоўку (пісталет, аўтамат, кулямёт, гранатамёт, ці хаця б бейсбольную біту) і, не задумваючыся, ідзе абараняць сябе, сваю годнасць, сваю ўласнасць, сваіх блізкіх».

У гэтай сувязі рэкамендую чытачам паглядзець адзначаны шматлікімі ўзнагародамі фільм 2017 года «Тры білборды на мяжы Эбінгу, Місуры».


Паводле «бразільскай сістэмы»

Але заходні герой-адзіночка не самотны. На яго баку — універсальны закон, які і надае яму сілы. У гэтым прынцыповае адрозненне не нашага закона ад нашага. Апошні заўсёды на баку дзяржавы. Таму барацьба са злом у нас была, ёсць і бу­дзе функцыяй начальства, а не прыватных асобаў. Максімум, што ім дазволена — сігналізаваць, г.зн. у адпаведнасці з законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» падаваць скаргі.

Культуры падзяляюцца на рэпрэсіўныя і на культуры заахвочвання. Зразумела, што ў рэальным жыцці ні тая, ні другая ў чыстым выглядзе не існуюць. Аднак, як правіла, нейкая з іх пераважае.

У гэтай сувязі цікавы прыклад, які прывёў у газеце «Ведамасці» эканаміст Максім Буеў: «У 47-м выпуску дзіцячага гумарыстычнага кіначасопіса «Ералаш» футбольнага брамніка трэніруюць паводле «бразільскай сістэмы». Сутнасць яе палягае ў тым, што за спіной галкіпера знаходзіцца вітрына цырульні: любы прапушчаны мяч павернецца пабітым акном. Такі сцэнар — алегорыя сістэмы, у якой страх з’яўляецца галоўным матыватарам прагрэсу».

Уладальнік доктарскай ступені, атрыманай у Оксфардзе, Буеў тлумачыць, што ў складаных сістэмах памылкі непазбежныя, таму такі спосаб матывацыі з’яўляецца ад пачатку памылковым. Тым не менш, у «беларускай мадэлі» ён з’яўляецца базавым. Прыгадаем візіт АП у Воршу і аргвысновы, якія ён справакаваў.

Але, насуперак міфалогіі, рэпрэсіўная культура падтрымліваецца і перадаецца не столькі праз суб’ектаў, колькі праз аб’екты рэпрэсій. Таму спасылкі АП на вынікі рэферэндуму, згодна з якімі Беларусь з’яўляецца адзінай дзяржавай у Еўропе, якая прымяняе смяротнае пакаранне, не пазбаўленыя падставаў.

Пры гэтым першы радок нацыянальнага гімна («Мы беларусы — мірныя людзі») нікога не павінен уводзіць у зман. «Миру — мир», а смерці — смяротнае пакаранне. Адно аднаму, як сведчыць гісторыя, не перашкаджае.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-25 00:11:53
Звўтра зранку пачытаю цалкам. Зараз пракаментую толькі анонс:

"У рамках «беларускай мадэлі эканамічнага развіцця» толькі ад паслухмяных выканаўцаў і можа быць карысць, інакш мадэль пойдзе ў разнос. А стабільнасць, якая разумеецца як нязменнасць, — гэта наша ўсё. Таму актыўныя, самастойныя людзі ёй проціпаказаныя."

сп Нікалюк не разумея, што ён кажа пра ЗША. Чуеш, спадар? Анонс вашага артыкула ПРА ЭКАНАМІЧНЫЯ АДНОСІНЫ ў ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАХ АМЕРЫКІ, дзе я знаходжуся як грамадзянін Беларусі 15 гадоў з гакам. Аб іншым тумораў.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-25 10:55:37
І так разгледзім амерыканскую прыватную фірму. Назавем яе Белоруссия. Вось яе структура: Гаспадар і наёмныя Работнікі. Сярод апошніх Гаспадар мае дадатковыя вочы і вушы, і нават калі яго няма на фірме ён ведае ўсё, што адбываецца на яго прыватнай фірме. Гаспадар прызначае Босаў-мэнэджараў, якія кіруюць некаторымі дэпартаментамі яго прыватнай фірмы. Ён можа зволіць любога боса ці работніка фірмы, і нават можа прадаць, падарыць ці зачыніць сваю прыватную фірму. Ён робіць грошы для фірмы і дзяржавы ЗША, бо можа рабіць грошы.
Зараз разгледзім государственную фірму Беларусь. Ўсё тое ж самае, акрамя таго, што Гаспадара на некаторы тэрмін выбірае народ. Фірма дзяржаўная, а значыцца Гаспадар-прэзідэнт не можа яе прадаць, падарыць ці зачыніць.
А ці можа ён раздрабіць дзяржфірму Беларусь на мелкія прыватныя фірмачкі? Можа. І тады з адной моцнай багатай фірмы атрымаем мільён убогіх.

Вось і ўвесь беларускі эканамічны патрыятызм-лукашызм. Вось і ўся беларуская мадэль эканамічнага развіцця.
  • Ольга Абрамова
  • 2018-10-25 11:57:08
Спасибо,Сергей.Вы подняли сразу несколько интересных тем.На мой взгляд,репрессивность мышления многих производна не только от вбитых ремнем ценностей,но и от провинциализма среды.А провинция всегда авторитарна ,тяготеет к силе и единовластию,что еще в прошлом веке доказал Адорно,а сейчас-Трамп.Законы психологии везде работают одинаково-и в США,и в Беларуси.Но все преодолимо,в т.ч. и с помощью петиций.Через активные социальные действия меняется общественное сознание.Отвергнутый закон сделал главное-внес проблему домашнего насилия в общественную повестку.Снято негласное социальное табу с обсуждения темы.Отсюда и из легальной деятельности противников семейного насилия вырастет нетерпимость общества к этому явлению.Общаясь,слушая,думая,обсуждая прочитанное в соцсетях,люди довольно быстро поймут,что нас,противников насилия над слабыми в семье,-большинство.А сторонники насилия станут в итоге нерукопожатными.Вы же не подадите руку сморкающемуся двумя пальцами?
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-25 12:25:32
У мяне ёсць нятленны твор ІНТЭРВЕНЦЫЯ "АДРАДЖЭННЕ" ад 2012г. У ім цытата з артыкула палітолага Вольгі Абрамавай. Ня ведаю тая вы Вольга ці не, але цытата такая:

"Модернизация политической культуры в бывшем Советском Союзе началась с разрешенной гласности и телетрансляции сессий союзного протопарламента. И в этом смысле белорусский Верховный Совет 12-го созыва стал его естественным подражателем и продолжателем. Главное, что активная часть депутатов белорусского парламента находилась в непрерывном творческом поиске, училась азам законотворчества и риторики на марше.
Несли ли тогдашние депутаты ответственность за крайне низкий уровень жизни в стране в первой половине 1990-х годов? Отчасти. Поскольку парламентская оппозиция пыталась организовать мобилизацию сограждан не вокруг смены экономического вектора развития, а вокруг изменения избирательного законодательства, вопросов поддержки белорусского языка и культуры." (Сайт "Обозреватель". 17.10.2012.)
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-25 12:49:18
Нікалюк: "Хаос пачатку 1990-х гадоў даўно пераадолены. Бандыцкая прыватызацыя спыненая. Усе мы — нашчадкі бацькоў і дзядоў, якія ўзнялі над Рэйхстагам сцяг перамогі. «Беларуская мадэль эканамічнага развіцця», як і дзяржаўная ідэалогія, аснову якой складае патрыятызм, сталі рэальнасцю. Кожны чытач «Новага Часу» здольны працягнуць спіс дасягненняў."

Працягваю: ўлада не стала рабіць эканамічнай рэвалюцыі пасля развалу СССР - пакінула дзяржаўную ўласнасць на ўсё і ўся, і тым самым не зачапіла беларускага чалавека, не змяніла яго і грамадства ментальнасць
Але сярод нас былі і ёсць рэвалюцыянеры, ў выпадку прыкладу чытачоў НЧ - гэта б-ч-б частка грамадзян Вось ім трэба рэвалюцыя. Вось для іх і для яе пішуць аўтары НЧ
Якая рэвалюцыя ім патрэбная? Б-ч-б - прымусіць беларусаў карыстацца мовай пад б-ч-б сцягам
Да таго ж б-ч-б рэвалюцыя разбурыць аснову бел эканомікі, якая трымаецца на русском языке, дый б-ч-б камісары за прыватную ўласнасць, што зменіць ментальнасць. Навошта гэта вам?
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-25 13:07:27
Шмат дзе чытаю выраз «беларуская мадэль» у двукоссях. Разумею гэта як той сігнал самалёта Я СВОЙ. То бок аўтар супраць палітыкі Лукашэнкі. Дый я не за яго, а за тое, каб вы б-ч-б не чапалі беларускую эканоміку, бо ў ёй Рыгоравіч дока і мае рацыю яго мадэль.

Если бы здесь в Штатах были такие же безмозглые политиканы, как вна Украине (и есть в Беларуси, да и в России), и иногда вместо здешнего американского эволюционного пути развития поднимали бы тему мова, национальный вопрос и пр., или собирались бы идти в ЕС, а также, если бы кто-нибудь здесь со времен обретения независимости за 200 лет с гаком когда-либо попробовал совершить и совершил революцию-беду + если бы здесь было столько же войн, как у нас в Европе, начиная хотя бы с 1914 года , то эти СОЕДИНЕННЫЕ штаты ходили бы без штанов, как мы, белорусы + русские + украинцы, и давно были бы РАЗДРОБЛЕНЫЕ Штаты Америки.

Наконт насільля паглядзіце серыял ХРОСНЫ БАЦЬКА і яму падобныя фільмы, ў якіх капіталістычнае шчасце як на далоні.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-25 20:50:09
«Што робіць герой амерыканскага баевіка, дзе тыповыя мадэлі паводзінаў заходняга чалавека пададзеныя ў завостраным, часта да прымітыўнасці выглядзе, калі ён сутыкаецца са свавольствам і гвалтам? Бярэ вінтоўку... і, не задумваючыся, ідзе абараняць сябе, сваю годнасць, сваю ўласнасць, сваіх блізкіх».» «У гэтай сувязі рэкамендую чытачам паглядзець... фільм 2017 года «Тры білборды на мяжы Эбінгу, Місуры».

Я глядзеў яго. Смотрибельный фильм о месте. Првда наяву подобное в США не наблюдал. В свою очередь советую посмотреть "Стеклянный замок" (2017) об американских 80-х - о том времени, когда мы нищие разваливали СССР. Сравните жизнь простой амеро семьи, отдельные члены которой сморкаются двумя пальцами с подобной простой советской семьей того же времени.
А еще предлагаю вспомнить французскую комедию ИГРУШКА. В ней Блондина в желтом ботинке Хозяин капиталистической фирмы уволил за то, что у Блонди была потная рука, когда они поздоровались. Смешной этот Запад.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-25 21:08:24
«Игрушка» — французский художественный фильм, комедия режиссёра Франсиса Вебера, снятая в 1976 году.»
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-25 20:51:25
Еще на Диком Западе Хозяин фирмы сегодня может принять вас на работу, а завтра уволить. Почему? Потому. И никому здесь в голову не придёт хвататься за винтовку или идти на Таймс Сквер в NY и скандировать "Луку на муку!" Почему? Потому что в демократическом капиталистическом мире НИКТО и НИКОГДА НЕ ОТМЕНЯЛ ДУХ РАБСТВА из-за вечного неравенства из-за частной собственности и экономических отношений Хозяина собственности и неимущих Рабов. Потому что рабское большинство никогда не были свободными людьми, хотя СМИ богачей говорят обратное. Поэтому здесь на любых выборах демократично побеждает представитель богатых=ХОЗЯЕВ. Т.е. у богатых богатая демократия, за которую веками голосуют их неимущие Рабы-работники. И это все я говорю вам о вечной терпимости западного человека.

Сейчас о наших соплях. Постсоветских. Выше я привел цитату 2012г. из статьи: "Ольга Абрамова: Нам нужен референдум!" Читаем статью и пытаемся понять кто эти НАМ?
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-25 20:52:56
Ольга Абрамова: "Каждый непосредственный участник политического процесса имеет право на свое видение того или иного события или института." "Действительно, президентская республика стала необходимым и важным этапом в становлении белорусской государственности. Думаю, что при сохранении парламентской республики государственная независимость рано или поздно оказалась бы под вопросом. У нынешней власти немало достижений. Это и многократный подъем жизненного уровня большинства жителей страны по сравнению с началом 1990-х годов, и сохранение ГОСТов на продукцию, обеспечивающих безопасность для потребителя, и минимализация разрыва в доходах между бедными и богатыми, и блокирование этнократических претензий."

Почему вы сп Николюк ТАК не пишите сегодня аб паслухмянасці па-беларуску? Га?
  • ВР
  • 2018-10-26 11:48:32
"Апытанні... унікальную крыважэрнасць беларусаў неаднаразова пацвярджалі". Аўтар, гэта ўжо яўная маніпуляцыя: выказвацца за смяротнае пакаранне для серыйных забойцаў можна і не праз уласную "крыважэрнасць". І наконт "унікальнасці" беларусаў. У ЗША, напрыклад, пастаянна праводзяцца аналагічныя апытанні. Гэлап даваў лічбы, блізкія да беларускіх: агульная падтрымка смяротнай кары - 55% у 2017 г., 56% у 2018 г. А даследчы цэнтр П'ю сёлета налічыў 54% амерыканцаў, якія падтрымлівалі гэтую меру пакарання.
І яшчэ: рэкамендую пацікавіцца тэрмінам "вывучаная бездапаможнасць" (learned helplessness), каб надалей не вынаходзіць ровар тыпу "дысцыпліна паслухмянасці".
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-26 22:31:54
P.S. Все, о чем здесь на форуме НЧ говорил, отредактировав, используя кусмачег коммента Ольги Абрамовой от 2018-10-25 11:57:08, выложил на беларускай мове и русском языке здесь
АБ ПАСЛУХМЯНАСЦІ.BY https://cont.ws/@starkou/1105746
и здесь
ДУХ РАБСТВА https://cont.ws/@starkou/1106326