Працу над некаторымі дарожнымі картамі Беларусі і Расіі па інтэграцыі актывізуюць

Працу над некаторымі дарожнымі картамі Беларусі і Расіі па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве прапанавана актывізаваць, паведаміў Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, — паведамляе Інтэрфакс

"Пасля таго, як дарожныя карты былі падрыхтаваныя, утварылася нейкая паўза. Цяпер па некаторых дарожных картах (паколькі рашэнне не прынята, я іх не называю) прапанавана актывізаваць дзейнасць", — сказаў Рапота.

Ён праінфармаваў, што ў гэтым месяцы адбудзецца пасяджэнне групы высокага ўзроўню Саўміну Саюзнай дзяржавы. "Магчыма, яно надасць дадатковы імпульс працы над гэтымі дарожнымі картамі", — адзначыў Рапота.

Паводле яго слоў, усе дарожныя карты накіраваны на стварэнне яшчэ больш лепшых умоў для расейцаў і беларусаў у розных галінах.

Нагадаем, у снежні 2018 года былы прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў ініцыяваў рэанімацыю Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 1999 года, прапанаваўшы практычную рэалізацыю прадугледжаных у дамове палажэнняў. У развіццё гэтай прапановы ўрады Беларусі і Расіі стварылі двухбаковую працоўную групу, якая распрацавала пакет галіновых "дарожных карт" у рамках праграмы паглыбленай інтэграцыі. У верасні 2019 года пакет "дарожных карт" быў парафіраваны на ўзроўні кіраўнікоў урадаў.

Летась планавалася, што пры дасягненні дамоўленасцяў на ўзроўні кіраўнікоў дзвюх краін праграма паглыбленай інтэграцыі магла быць падпісаная 8 снежня 2019 года, да 20-годдзя дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Лукашэнка заяўляў пра гатоўнасць Мінска падпісаць праграму інтэграцыі ў выпадку дасягнення дамоўленасцяў па прынцыповых для беларускага боку пытаннях-пастаўцы ў Беларусь газу па ўнутрырасейскіх цэнах, кампенсацыі выдаткаў ад рэалізацыі падатковага манеўру ў нафтавай сферы і зняцці існуючых абмежаванняў на пастаўкі беларускай прадукцыі ў РФ.

Пра што ішла гаворка на сустрчы Пуціна і Лукашэнкі тыдздень таму не вядома. Але актывізацыя інтэкрацыйнай рыторокі можа сведчыць аб тым, што Лукашэнка гатовы дападпісання любых дамоў.

Вось толькі ці могуць мець яны хоць нейкую сілу, пытанне

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: