Прадстаўніца Дзярждэпартамента: ЗША вітаюць новыя сектаральныя санкцыі ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі

Злучаныя Штаты Амерыкі вітаюць увядзенне новых сектаральных санкцый Еўрасаюзу супраць афіцыйнага Мінску і будуць назіраць за развіццём сітуацыі ў Беларусі ў найбліжэйшыя тыдні.


Пра гэта заявіла намесніца памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Кара МакДональд на анлайн-форуме «Новая Беларусь супраць катаванняў», які арганізавала беларуская дыяспара.

«ЗША, як і многія краіны па ўсім свеце, былі глыбока натхнёныя мірным пратэстам беларусаў за магчымасць прагаласаваць на свабодных і сумленных выбарах, — цытуе дыпламатку БелаПАН. — Але рэжым Лукашэнкі на мірнае жаданне дэмакратычных перамен адказаў рэпрэсіямі і гвалтам».

Паводле «Свабоды».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: